Районная организация РГОО «Белая Русь» порадовала детей из социального приюта подарками к новому учебному году

В общественных организациях

Дзень ведаў – радаснае свята для кожнага вучня. У рамках акцыі “Збяры партфель школьніку”, якая праходзіць ужо не першы год, раённая арганізацыя “Белая Русь” радуе  выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка гарпасёлка новымі канцылярскімі таварамі. Сшыткі, альбомы, дзённікі, ручкі і многае іншае прадстаўнікі грамадскай арганізацыі падарылі дзецям, завітаўшы ў панядзелак ва ўстанову.

– Упэўнена, што вы будзеце стараннымі вучнямі і ў новых дзённіках будуць толькі добрыя адзнакі! – сказала старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Іна Фёдараўна Сыроўчанка.

Далучыцца да добрай справы могуць таксама працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *