Зрение нужно беречь с детства

Здравоохранение

З дапамогай зроку мы ўспрымаем каля 80 працэнтаў інфармацыі. Каб захаваць гэтую магчымасць як мага даўжэй, за зрокам трэба сачыць з юных гадоў.

Камп‘ютар зараз ёсць практычна ў кожнай сям‘і, і забараніць дзіцяці ім карыстацца практычна немагчыма, а вось абмежаваць – трэба! Рэкамендаваны час знаходжання за камп‘ютарам 7-9 гадовых хлопчыкаў і дзяўчынак — каля 15 хвілін за дзень. Для дзяцей, старэйшых за 10 гадоў, гэты час можа складаць да адной гадзіны, аднак з абавязковымі перапынкамі.

Пасля заняткаў у школе вачам патрэбны адпачынак у 1-1,5 гадзіны. Прагляд тэлеперадач і гульня ў камп‘ютар ні ў якім разе не падыдуць, бо яны істотна павялічваюць нагрузку на вочы.

Сачыце за тым, каб дзіця спала 9-12 гадзін у суткі: вочы за гэты час паспеюць адпачыць. Не забывайцеся таксама, што малым трэба чаргаваць розныя віды дзейнасці. Складзіце распарадак так, каб вучоба чаргавалася з прагулкамі, гульнямі ці заняткамі спортам.

Навучыце дзіця не толькі чытаць, але і выконваць простае правіла — трымаць кнігу на адлегласці не менш за 30 см ад вачэй. Старонкі павінны быць добра і раўнамерна асветлены зверху і злева, а вось галаве і твару малога лепш заставацца ў цені. Пажадана пры чытанні не горбіцца, трымаць расслабленую позу.

Захаваць добры зрок дапаможа зарадка для вачэй. Падчас чытання ці пісьма трэба перыядычна маргаць, мяняць факусіроўку з блізкай адлегласці на далёкія аб‘екты і наадварот. Правільнае харчаванне, багатае вітамінамі і карыснымі мікраэлементамі, таксама спрыяе прафілактыцы парушэнняў зроку — аддайце перавагу свежай садавіне, зеляніне, агародніне.

Калі не ігнараваць простыя парады, можна надоўга захаваць добры зрок і бачыць свет ва ўсёй яго прыгажосці.

Д.ПРАННІК, урачафтальмолаг Ушацкай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *