Празднование 65-летия Великой Победы на Ушаччине

70-годдзе Перамогі Общество

 Святкаванне Вялікай Перамогі над фашызмам пачалося ў раёне задоўга на афіцыйнага дня, калі ўся краіна адзначыла гэтую слаўную дату.PICT0085

Праводзіліся шматлікія мерапрыемствы, сярод іх і добраўпарадкаванне месцаў пахавання воінаў і партызан, ушанаванне ветэранаў, іх сустрэчы з моладдзю. І ўсё ж асаблівымі сталі перадсвяточныя дні. Ветэранам вайны ўручаліся юбілейныя медалі, ніхто з іх не застаўся па-за ўвагай мясцовай улады, калі патрэбна была нейкая дапамога. А на месцы кровапралітных баёў, да помнікаў і абеліскаў клаліся і клаліся кветкі, пастаяннымі былі экскурсіі ў музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, экспазіцыя яго папаўнялася новымі ўспамінамі ўдзельнікаў вайны.

Вось і 8 мая дзень пачаўся з аўтапрабегу, які быў арганізаваны Полацкай і Новаполацкай арганізацыйнай структурай ДТСААФ. У складзе 26 экіпажаў яго ўдзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс “Прарыў”, дзе ўсклалі вянкі і правялі мітынг, а затым была экскурсія ў музей.PICT0002

У гэты ж час у вёсцы Забораўна, дзе падчас блакады партызан загінула і пахаваны 36 чалавек, старшыня Ушацкага сельскага Савета В.І.Шнітко і дырэктар Плінскай сярэдняй школы К.Ф.Касцюковіч арганізавалі мітынг мясцовых жыхароў, дзе ўспомнілі тыя жудасныя падзеі, аддалі даніну павагі пераможцам.

А ў музеі народнай славы чакалі прыезду нашчадкаў былога камандзіра партызанскай брыгады імя У.І.Леніна Мікалая Аляксандравіча Сакмаркіна. Яго дзеці, унукі і праўнукі прагнуць ведаць як мага больш аб сваім знакамітым продку, пабываць на зямлі, дзе ён ваяваў. А гісторыя адбылася сапраўды цікавая. Так склалася, што Мікалаю Аляксандравічу давялося прайсці па шляху свайго бацькі, паваяваць у адной і той жа 46-й Уральскай дывізіі. Бацька ў Першую Сусветную змагаўся з ворагам у раёне Пінскіх балот, а М.А.Сакмаркін у 1943 годзе ў Сіроцінскім раёне ўзначаліў партызанскую брыгаду. Наогул лёс гэтай сям’і незвычайны. Як успамінаў адзін з баявых сяброў камбрыга, аднойчы папрасіліся ўступіць у партызаны тры дзяўчыны, прычым, прыйшлі з вінтоўкамі. Дзве ў баях загінулі, а Алена Яфімаўна стала жонкай Сакмаркіна. Вырасцілі яны траіх сыноў і дзвюх дачок. Сыны і некаторыя ўнукі таксама сталі афіцэрамі і працягваюць традыцыі бацькі і дзеда. У 1992 годзе памёр Мікалай Аляксандравіч, не вытрымала сэрца жонкі… і пахаваны яны ў адзін дзень.

Некалькімі днямі раней святкавання 65-годдзя Вялікай Перамогі ў музей даслала ліст былая партызанка гэтай брыгады Г.Спірыдонава, якая цяпер жыве ў Санкт-Пецярбургу. “Прайшло столькі часу, як закончылася вайна, – піша яна, – аднак да гэтай пары яна боллю аддаецца ў сэрцы. Няхай мая родная Беларусь жыве спакойна і шчасліва. Са святам Перамогі, дарагія мае землякі, я сэрцам заўсёды са сваёй Радзімай, з вамі!”

Працяг на 2-й стар.

 

 

 

 PICT0029PICT0046PICT0120PICT0138PICT0015

 PICT0029PICT0046PICT0120PICT0138PICT0015

 PICT0029PICT0046PICT0120PICT0138PICT0015

 PICT0029PICT0046PICT0120PICT0138PICT0015

 PICT0029PICT0046PICT0120PICT0138PICT0015

 PICT0029PICT0046PICT0120PICT0138PICT0015

 

 

 

 

 

 

 

…9 мая 2010 года. Раніца пачалася з таго, што пачуў, як недзе непадалёку б’юць касу. І гэты такі мірны, такі знаёмы звон прыгадаў, што жыццё працягваецца, а колькім так і не давялося зноў узяць у рукі касу, стаць за станок, будаваць і вучыць – заняцца такой чаканай стваральнай працай.

1418 доўгіх дзён і начэй працягвалася Вялікая Айчынная вайна. Толькі ўдумацца – так доўга! І кожны дзень нехта пакідаў жыццё, расла колькасць удоў і сірот. Дзесяткамі мільёнаў лічацца ахвяры фашызму, але недарэмна ўвесь народ абараняў Радзіму – дзеля светлага і радаснага сёння, дзеля таго, каб нашчадкі ніколі не зведалі жаху вайны.

Іменна таму такая наша павага і да ветэранаў, іх шчырае ўшанаванне ў гэты дзень – праз 65 гадоў пасля таго, як адгрымелі залпы вайны, як стралялі ўжо проста ў неба ад радасці, што дайшлі да Берліна і засталіся жывымі.PICT0155

Так супала, што сёлета 9 мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэта глыбока сімвалічна – пераможцам краіна як бы адсалютавала сваімі дзяржаўнымі сімваламі.

На цэнтральнай плошчы райцэнтра ў гонар гэтага Дня адбыўся мітынг. На ім выступіла намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, а гонар узняць сцяг быў прадстаўлены старшыні раённай ветэранскай арганізацыі У.М.Малаткаўцу, сярэбранаму прызёру першынства Еўропы сярод юніёраў па армрэстлінгу Я.Каваленку і чэмпіёну свету сярод юніёраў па армрэстлінгу А.Лабаню.

На цэнтральнай плошчы прайшло спартыўнае свята.

А затым старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак ва ўрачыстай і ў той жа час простай абстаноўцы за накрытымі сталамі правёў прыём ветэранаў. Алег Анатольевіч выказаў словы бясконцай падзякі за іх вялікі подзвіг вызвалення ад фашызму. Запэўніў, што і надалей будзе рабіцца ўсё, каб памяць аб загінуўшых і жывых героях назаўсёды заставалася ў сэрцах беларусаў. А лепшым выражэннем сыноўняй падзякі пакаленню пераможцаў стане паўсядзённы клопат аб кожным ветэране. Будзе працягвацца работа па пошуку і ўстанаўленні загінуўшых на палях вайны, захаванні помнікаў баявой славы. Будзе рабіцца ўсё магчымае, каб выхаваць дастойных прадаўжальнікаў справы герояў Вялікай Айчыннай. Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, свайго імя павіншаваў ветэранаў са слаўнай датай, пажадаў як мага далей заставацца ў страі, быць прыкладам мужнасці, стойкасці і бадзёрасці духу для новых пакаленнняў. Яшчэ многа гадоў сустракаць разам з роднымі, баявымі сябрамі свята Вялікай Перамогі.

Са словамі ўдзячнасці за клопат аб былых франтавіках і партызанах, работніках тылу выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Арсеній Кліменцьевіч Первянёнак. “Мы зведалі, што такое вайна і ўзялі ў рукі зброю для таго, каб больш такога не паўтарылася, мы заваявалі мір, а вам яго захоўваць”, — гаварыў у сваім выступленні былы кулямётчык Аляксандр Якаўлевіч Шчэрбік. Успомніла тыя суровыя гады былая партызанка Ліпа Ягораўна Іванковіч, яна таксама падзякавала ўладу за клопат, якім акружаны ветэраны, пажадала ўсім доўгіх-доўгіх гадоў жыцця пад мірным небам.

На прыёме старшыня райвыканкама ўручыў юбілейныя медалі “65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”

Цёплыя словы, франтавыя 100 грамаў, песні для ветэранаў у выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці ПУП “Сарочына” надавалі сустрэчы сапраўды душэўную атмасферу. Ды і самі ветэраны не падкачалі – пранікнёна праспявалі К.М.Васілеўская і В.С.Дук.

– Мы нездарма пралівалі кроў, няхай жыццё працягваецца такім, якое ёсць, – гаварылі ветэраны.

А затым удзельнікі вайны, моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый у адной калоне пад гукі ваеннага аркестра прайшлі да помніка загінуўшым воінам і партызанам, які ўстаноўлены ў скверы райцэнтра. Наперадзе калоны, як сімвал гераізму ўшачан, вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім гарадскі пасёлак узнагароджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе.

Вянкі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, ад удзячных ушачан кладуцца да помніка і абноўленых пліт з прозвішчамі загінуўшых, і мноства жывых кветак.

Стала традыцыяй урачысты мітынг праводзіць на мемарыяльным комплексе “Прарыў”, вось і на гэты раз сотні жыхароў і гасцей раёна сабраліся там, каб аддаць даніну павагі загінуўшым партызанам падчас смяротнага бою з фашыстамі. На мітынгу выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак, ветэран Вялікай Айчыннай вайны В.Д.Шарыпенка, выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ А.Шалак.

Хвіліна маўчання… і зноў вянкі і кветкі да пастамента і мемарыяльных пліт.

Перад удзельнікамі мітынгу з харэаграфічнай кампазіцыяй выступілі дзеці і з плац-парадам духавы аркестр.

У райцэнтры затым прайшлі канцэрты, як даўней, пад гукі духавога аркестра можна было патанцаваць, ды і паспрабаваць салдацкай кашы. Увесь час кружылі мотадэльтапланы, многія ўшачане выкарысталі гэтую магчымасць, каб палюбавацца на райцэнтр зверху.

Вечарам жа, нягледзячы на дождж, прайшла акцыя “Спяём гімн разам”, святочная дыскатэка і фейерверк.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *