Главный новогодний атрибут. Продажа хвойных деревьев, а также букетов из них начнётся в Ушачах с 21 декабря

Общество

У апошні час працаўнікі лясной гаспадаркі прыкладаюць шмат намаганняў, каб забяспечыць грамадзянам зручную магчымасць набыцця галоўнага атрыбуту калядных і навагодніх святаў – елкі і сосны можна набыць як у кожным лясніцтве Ушацкага лясгаса, так і на спецыялізаваных кірмашах, якія традыцыйна будуць праводзіцца на цэнтральнай плошчы гарпасёлка. Продаж навагодніх дрэў сёлета пачнецца з 21 снежня. Адпускная цана елкі або сасны вагаецца ў залежнасці ад памеру расліны і месца набыцця. Лясніцтвы прапануюць грамадзянам навагоднія дрэўцы па наступным кошце: вышынёй да 1 метра – 55000 рублёў, ад 1,01 да 2 – 75000, ад 2,01 да 3 – 95000, ад 3,01 да 4 – 150000, ад 4,01 да 5 – 200000, звыш 5 – 400000. Цана на елкі і сосны, якія будуць прадавацца на кірмашах на плошчы, крыху вышэй: расліны да 1 метра каштуюць 65000 рублёў, ад 1,01 да 2 – 85000, ад 2,01 да 3 – 110000, ад 3,01 да 4 – 200000, ад 4,01 да 5 – 300000. Навінкай сёлетняга пераднавагодняга продажу з’явіцца і магчымасць набыцця не толькі хвойных дрэў, але і букетаў з іх. Такая кампазіцыя памерам ад 25 да 50 сантыметраў без шышак будзе каштаваць 18000 рублёў у лясніцтвах і 20000 на кірмашы, з шышкамі – адпаведна 30000 і 35000 рублёў. Пры пакупцы расліны на цэнтральнай плошчы ў  дадатак да яе за 20000 рублёў можна будзе набыць і спецыяльны крыжык­падстаўку.

Як бачна, варыянтаў законнага набыцця навагодніх дрэў дастаткова, але колькасць выпадкаў іх незаконнай высечкі з набліжэннем святаў павялічваецца. Таму ў перыяд з 18 па 31 снежня работнікамі лясной аховы лясгаса, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь кожны дзень будуць праводзіць рэйды па выяўленні такіх фактаў. За незаконнае знішчэнне (а сюды адносіцца як высечка, так і пашкоджанне) раслін на асоба ахоўваемых тэрыторыях парушальніка чакае пакаранне ў выглядзе штрафу памерам ад 5 да 50 базавых велічынь, у астатніх лясах дзяржлесфонду – да 30 базавых велічынь. Акрамя таго, за кожнае незаконна высечанае дрэва неабходна будзе кампенсаваць урон, нанесены прыродзе, а калі канфіскаваная расліна з­за пашкоджанняў акажацца непрыгоднай для наступнай рэалізацыі, то сума штрафу для парушальніка ўзрасце на яшчэ адну базавую велічыню.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *