Как жить без света? Жители Замошья, Пущи и Плино более трёх недель в рабочие дни сидят без электроэнергии

Читатель поднимает проблему

Як вядома, грошай шмат ніколі не бывае. І кожны ўсе ж такі стараецца на нечым зэканоміць. Але напрыканцы мінулага і на пачатку гэтага года значна эканомяць на электраэнергіі жыхары некаторых вёсак Ушацкага сельсавета: Замошша-1 і 2, Пушчы, Пліна. Справа ў тым, што ў нас няма святла ўжо тры тыдні – з паловы дзясятай раніцы да 6 гадзін вечара. Праўда, у выхадныя і святочныя дні нас святлом балуюць.

Хаця, калі разабрацца, навошта нам святло? У нас жа няма ні тэлевізараў, ні электрычных чайнікаў, ні халадзільнікаў, ні інтэрнэта і розных тэхнічных прылад. Жылі ж раней людзі пры лучыне. А чым мы лепш? Затое можна цэлы дзень на вуліцы гуляць – во колькі снегу наваліла – чысціць і чысціць. Добрая фізічная нагрузка. На жаль толькі, што ў многіх сямейных пар узрост ужо не такі малады.

А яшчэ міліцыя зачасціла ў нашу вёску. Справа ў тым, што некаторыя дамы знаходзяцца пад сігналізацыяй, і з-за адсутнасці святла там нешта не так ідзе.

Але калі сур’ёзна, сітуацыя гэта зусім не радуе. Я разумею, што лініі мяняць патрэбна і без адключэння электраэнергіі гэтага не зрабіць, але мне здаецца дзіўным, што гэты рамонт прыйшоўся на той перыяд, калі светлавы дзень вельмі маленькі. І таму я звяртаюся ў газету за дапамогай. Хацелася б даведацца, колькі нам яшчэ сядзець без святла? Няўжо нельга зрабіць гэты рамонт так, каб людзі не пакутавалі такі доўгі час? І чаму нам загадзя не паведамілі пра плануемыя работы. Мяркую, што не лішнім будзе своечасова  папярэдзіць жыхароў іншых населеных пунктаў, каго чакае такая перспектыва. Бо ў нашых вёсках адсутнасць электрычнасці – як снег на галаву.

Т.ПІНІГІНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *