19 марта пройдёт глобальная международная акция «Час Земли». Присоединиться может каждый желающий

Общество

У суботу, 19 сакавіка, будзе праводзіцца глабальная міжнародная акцыя “Гадзіна Зямлі”. З 20.30 да 21.30 паўсюдна, у тым ліку і ў Беларусі, будзе адключана святло ў рэкламных шчытах, будынках і аб’ектах, дзе гэта не з’яўляецца крытычным. Далучыцца да акцыі можа кожны чалавек, калі выключыць на гэты час непатрэбныя лямпачкі і электрапрыборы. “Гадзіна Зямлі” з’яўляецца найбольш значным экалагічным мерапрыемствам у свеце. Так, летась у ім прыняло ўдзел больш 2 мільярдаў чалавек, у тым ліку 5 тысяч беларусаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *