В Ушачском районе чествовали лидеров жатвы

Сельское хозяйство

С.Шамовіч, С.Малахаў.

Жніво на Ушаччыне перасягнула экватар і ўжо вызначыліся лідары ўборачнай кампаніі. 

  • Старшыня райвыканкама Сяргей Шамовіч штодня бывае на палетках, але асобна вылучыў час, каб пагутарыць з механізатарамі, а таксама заахвоціць перадавікоў. У “Сафійскіх дарах” – гэта Юрый Юркевіч, а ў “Ільюшынскім” – Станіслаў Малахаў. Абодва – вопытныя камбайнеры, хоць і прыйшлі на дапамогу гаспадаркам з іншых прадпрыемстваў Ушаччыны.
    Кіраўнік раёна падзякаваў ім за старанні і ўручыў памятныя падарункі.
  • Гаспадаркамі раёна ўбрана 50 працэнтаў зерневых і зернебабовых і намалочана 5890 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 21 цэнтнер з гектара. Поўнасцю ўбраны азімыя ячмень і жыта, якія папоўнілі раённы каравай на 1185 і 1313 тон адпаведна і далі на круг па 19,9 і 20,8 цэнтнера. Такая ж урадлівасць на ўшацкіх палетках і азімай пшаніцы – намалочана 2857 тон.
    Найлепшыя вынікі дасягнуты па азімым ячмені і аўсе ў “Ільюшынскім” – больш чым па 29 цэнтнераў з гектара, па азімым жыце – у “Сафійскіх дарах” (27,3) і па азімай пшаніцы – у “Вялікадолецкім” (23,2).
  • Як і ў папярэднія гады падтрымаць ушацкіх аграрыяў на жніве пажадала раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь”. Камбайнерам усіх гаспадарак раёна напярэдадні гэтых спякотных выхадных перададзены ўпакоўкі мінеральнай вады. Асобна старшыня раённага аддзялення партыі Таццяна Глінская ўручыла падарункі велікадолецкім лідарам уборачнай – Дзмітрыю Хадасевічу і Васілю Алексяёнку.
  • “Прафсаюзы дзякуюць аргарыям за хлеб” – такую акцыю ў час жніва праводзіць Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. На гэтым тыдні яго старшыня Васіль Хвацік уручыў сертыфікаты на 200 рублёў двум хлебаробам “Ільюшынскага” – камбайнеру Васілю Калітуху і аператару зернеўборачнага комплексу Дзмітрыю Круцёнку.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *