Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Андрейченко провёл приём граждан в Ушачах

Общество

Прыёму па асабістых пытаннях Уладзімірам Паўлавічам Андрэйчанкам – старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нашым дэпутатам па Докшыцкай выбарчай акрузе №22 – чакаюць. Вось і на гэты раз да спікера парламента прыйшлі і грамадзяне, і прадстаўнікі юрыдычных асоб, каб вырашыць складаныя пытанні, атрымаць параду і падзякаваць за тое, што ўжо зроблена.

Двое кіраўнікоў Ушаччыны звярнуліся да Уладзіміра Паўлавіча з праблемамі не толькі сваіх прадпрыемстваў, але, можна сказаць, і дзяржаўнымі. Дырэктар ААТ “Дземенец” Аляксандр Віктаравіч Шарыпенка прывёў розніцу ў закупачных цэнах паміж шротам і насеннем лубіну: яна велізарная, толькі першы закупляецца за валюту, а другі ён не можа рэалізаваць. Вось і прасіў кіраўнік сельгаспрадпрыемства ўключыць бабовыя ў дзяржзаказ, вызначыць на іх цану і прымяняць папраўчы каэфіцыент, паколькі ўраджайнасць розніцца прыкладна ўдвая, а ў залік ідзе, як і ўсе зерневыя.

Дырэктар прадпрыемства меліярацыйных сістэм В.С.Спірчонак перш за ўсё падзякаваў Уладзіміру Паўлавічу за тое, што летась у дзяржаўны заказ быў уключаны меліярацыйны аб’ект, дзякуючы чаму меліяратары першае паўгоддзе забяспечаны работай. Прасіў Васіль Станіслававіч зноў падтрымаць ушачан, паспрыяць атрымаць заказ на меліярацыйны аб’ект “Воцькавічы”. Уладзімір Паўлавіч не абяцаў станоўчага адказу, як і на некаторыя іншыя просьбы, аднак літаральна па ўсіх імкнецца дапамагчы. Як дапамог дырэктару Обальскага керамічнага завода: прадпрыемства зможа выпускаць прадукцыю, папаўняць бюджэт і гасіць як бягучыя расходы за электраэнергію, так і паступова вялікія даўнія даўгі па ёй.

Традыцыйна былі і прыватныя просьбы, напрыклад, жыхароў завулка Заводскі, якія не могуць прыватызаваць жыллё, пад якое перапрафіліравалі былы дзіцячы сад ільнозавода. Праблемай для гаспадароў з Лутава Сяльца аказалася афармленне транспартнага сродку.

З удзячнасцю да У.П.Андрэйчанкі прыйшлі прадстаўнікі двух кааператываў па газіфікацыі. П.П.Жогаль з Калінінскай і Т.Л.Клопава з Ліпаўца расказалі, на якой стадыі газіфікацыя прыватнага сектара іх мікрараёна, як зручна ім стала жыць з газам. І сапраўды, дзякуючы падтрымцы У.П.Андрэйчанкі газіфікаваны практычна ўсе мікрараёны гарпасёлка, а таксама аграгарадкоў Арэхаўна і Ільюшына. Як і наогул зроблена вельмі многае для Ушаччыны. Яшчэ адзін з прыкладаў дэпутацкай падтрымкі – будоўля фізкультурна­аздараўленчага комплексу, на які спікер абавязкова заязджае падчас візіту ў раён, паколькі пастаянна трымае гэтае пытанне на кантролі.

У.П.Андрэйчанка неаднойчы падкрэсліваў, што для ўсяго дэпутацкага корпуса адной з асноўных з’яўляецца работа ў сваіх выбарчых акругах, з людзьмі. І паказвае прыклад у гэтым. А нам, канечне, вельмі пашчасціла, што дэпутатам з’яўляецца менавіта Уладзімір Паўлавіч – чалавек, які ставіцца да ўшачан як да сваіх блізкіх, выдатна ведае праблемы рэгіёна і шчыра імкнецца дапамагчы кожнаму як у дзяржаўным, так і ў прыватным.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *