2-3 мая пройдёт техосмотр тракторов и прицепов ушачан. Готовьте свою технику заранее!

Общество

Трактары  і прычэпы прыватнікаў з’яўляюцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, таму і патрабаванні да іх тэхнічнага стану такія ж, як і да тэхнікі арганізацый і прадпрыемстваў. Сёлета тэхагляд тэхнікі, якая знаходзіцца ў асабістым карыстанні жыхароў раёна, пройдзе па наступным графіку: 2 мая ў 16.00 – Глыбачанскі, 17.00 – Вяркудскі, 18.00 – Сарочынскі, 19.00 – Жарскі сельсаветы; 3 мая ў 16.00 – Вялікадолецкі, 17.00 – Кубліцкі, 18.00 – Ушацкі сельсаветы і ў 19.00 – г.п.Ушачы.

Прадстаўленыя да тэхагляду ўласныя трактары павінны быць чыстымі, мець спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і сігналізацыю, пафарбаваны дзяржаўны знак, прыдатную да эксплуатацыі гуму колаў. У транспартным сродку неабходна мець вогнетушыцель, знак аварыйнага прыпынку і медыцынскую аптэчку. Светлавой сігналізацыяй, нумарным знакам і яго падсветкай павінен быць абсталяваны і прычэп. Пры праходжанні ўласнікі тэхнікі прад’яўляюць пашпарт, пасведчанне трактарыста­машыніста з адзнакамі на права кіравання гэтай катэгорыяй машын, тэхнічны пашпарт, медыцынскую даведку і страхоўку.

За тэхагляд трактара неабходна заплаціць 0,2 базавай велічыні, прычэпа – 0,1. Сродкі пералічаюцца на разліковы рахунак №3600328001931, код плацяжу – 03002. Калі транспартны сродак не прайшоў тэхагляд, пры кожным паўторным яго праходжанні плата бярэцца зноў. У выпадках, калі тэхніка не падрыхтавана або знаходзіцца на працяглым захоўванні, уладальнік падае ў інспекцыю Дзяржтэхнагляда заяву аб пераносе тэхагляду з тэхпашпартам на транспарт. Пасля ўхілення няспраўнасці ці зняцця з захоўвання тэхніка прадстаўляецца на агляд.

Кіраванне транспартным сродкам, не зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку або не прайшоўшым дзяржаўны тэхнічны агляд, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, а за паўторныя парушэнні, здзейсненыя на працягу года – ад 2 да 5 базавых велічынь.

І.ПУХАЛЬСКІ, начальнік Ушацкай раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *