«Неделя леса-2016» прошла в Ушачском районе

Экология

З 2 па 9 красавіка па ўсёй краіне прайшоў традыцыйны “Тыдзень лесу”. Сёлета акцыя, ініцыіраваная Міністэрствам лясной гаспадаркі, была прысвечана 30годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Лес – наша нацыянальнае багацце, а каб пасадзіць дрэвы, трэба прыкласці нямала намаганняў. У гэтым у чарговы раз упэўніліся работнікі Ушацкай раённай арганізацыі “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, якія вырашылі ўнесці свой пасільны ўклад у стварэнне лясоў, прыняўшы ўдзел у штогадовай акцыі “Тыдзень лесу”. Дарэчы, далучыліся да яе не толькі работнікі арганізацыі, а і паляўнічыя. Імі былі высаджаны саджанцы на плошчы каля аднаго гектара ва Ушацкім лясніцтве.

Садзілі лес, канечне, і работнікі лясной гаспадаркі ва ўсіх сямі лясніцтвах. Акрамя гэтага яны займаліся і ачысткай лесу ад захламленасці, уборкай і навядзеннем парадку ў зонах адпачынку. У Вялікадолецкім і Ушацкім лясніцтвах праводзіліся яшчэ і лесакультурныя работы на лясным пітомніку і дэндрапарку.

Вольга КАМАРКОВА.

На здымку: работнікі БТПР і паляўнічыя падчас пасадкі лесу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *