На ушацкім агароднінасушыльным

Общество

SDC11693Добрых спецыялістаў заўсёды цанілі і цэняць у любым калектыве. Менавіта такі Валерый Пятровіч Волах, які працуе на агароднінасушыльным заводзе электраманцёрам. Пазнаёміўшыся з ім, яшчэ раз упэўнілася ў такой заканамернасці: працавітыя людзі вельмі сціплыя і саромеюцца, калі да іх праяўляюць цікавасць. Звычайна яны лічаць, што іх асоба не заслугоўвае такой увагі, але як можна абысці ёй чалавека, які выконвае сваю работу бездакорна?

В.П.Волах працуе на заводзе больш дзевятнаццаці гадоў. Адзін толькі гэты факт падказвае, што чалавеку добра на сваім рабочым месцы, што не памяняў ён дзесятак варыянтаў у пошуках большага заробку і лёгкага хлеба. Ды і ці трымала б кіраўні- цтва на прадпрыемстве дрэннага работніка? Канечне не.

Валерый Пятровіч паступова павышаў свой прафесіянальны ўзровень і цяпер з’яўляецца электраманцёрам шостага разраду. Некаторы час працаваў інжынерам-энергетыкам, а потым зноў вярнуўся на звыклую пасаду. Вядома, што з электрычным абсталяваннем работы заўсёды хапае. Тым больш, што зараз на прадпрыемстве ідзе рэканструкцыя.

Прозвішча В.П.Волаха занесена на Дошку гонару завода. Абнаўляецца яна кожны год, але за выдатную працу яго прозвішча трапляе туды далёка не першы раз. І хоць прадпрыемства перажывае цяпер не самыя лепшыя часы, Валерый Пятровіч не думае пра іншае месца работы, працуе ўсё так жа старанна і прафесіянальна. Кіраўніцтва таксама задаволена яго работай, стаўленнем і адносінамі да любой справы. В.П.Волаха ведаюць не толькі ў калектыве, але і за яго межамі, лічаць граматным спецыялістам. А сакрэт поспеху, напэўна, і ёсць у тым, што з задавальненнем і адказнасцю ён выконвае свае абавязкі і ўсё атрымліваецца.

В.Полазава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *