Ушачане блеснули талантом на «Браславских зарницах»

Культура

Стала добрым звычаем у межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” праводзіць конкурс беларускіх танцаў, мэтай якога з’яўляецца аднаўленне і папулярызацыя гэтага напрамку творчасці, развіццё фальклорнага руху.

Другі год запар наш раён на конкурсе прадстаўлялі дзіцячы фальклорны гурт “Спадчына” Матырынскага сельскага клуба, пары­выканаўцы ва ўзроставай катэгорыі ад 16 да 30 год: Ілья Шалонька і Дар’я Казак, Кірыл Шалыга і Крысціна Баркоўская, Ілья Макрыдзін і Алівія Балаган. Для ўдзелу ў танцавальным турніры пары павінны былі падрыхтаваць 10 танцаў, такія як “Абэрак”, “Верацяно”, “Полька”, “Какетка”, “Лявоніха”, “Мікіта”. Усяго ў конкурсе прымалі ўдзел 43 дуэты­выканаўцы, і прыемна адзначыць, што ўсе тры нашы пары выйшлі ў паўфінал. Асабліва ж уразілі журы Ілья Макрыдзін і Алівія Балаган (на пярэднім плане здымка), якія сталі лаўрэатамі III ступені, былі ўзнагароджаны дыпломам і каштоўным падарункам. Яшчэ адзін дыплом удзельнікі калектыву “Спадчына” атрымалі за адметны танец нашага рэгіёна “Падыспань па­матырынску”.

Г.РУДЗЁНАК, метадыст Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *