Живёт в Глыбочке семья Каширо

Наш современник Общество

У працяглай вёсцы Глыбачка Ушацкага сельсавета многа дамоў. Але не ля кожнага хочацца спыніцца, як ля дома Бярнарда Яўлампі- евіча Кашыры. Хоць тыпавы цагляны домік нічым не вылучаўся сярод суседніх да той пары, пакуль у 1989 сюды не пераехала мнагадзетная сям’я. Гаспадарка – калгас імя Кірава выдзеліў жыллё, дзе муж увесь час адпрацаваў вадзіцелем, а жонка намеснікам бухгалтара.P1150240 

 Калі гаспадыня Вольга Васільеўна паказвала планіроўку палісадніка, Бярнард Яўлампіевіч не стаяў у баку. Аказваецца, ён таксама любіць кветкі, таму і майстраваў тут усё сваімі рукамі, невялікі вадаём — разам з сынам Паўлам, стойку для падтрымкі пляцістых руж, каменныя горкі, стол, за якім ужо не змогуць размясціцца сем’і чатырох дачок і сын. Цвіў сад, не адзін год радаваўшы сваімі дарамі, хоць набывалі дом сярод чыстай прасторы. Самаробныя лебедзі з колаў, розныя па планіроўцы кветнікі, на якіх у сярэдзіне мая мора рознакаляровых цюльпанаў.

Па незвычайнай афарбоўцы і форме бачны заводныя, выпісаныя па спецыялізаваных часопісах, аднак Вольга Васільеўна паказвае на звычайныя чырвоныя: “Бачыце, якія вялікія, а іх колькі год таму прывезла свякроў з Рыгі. Усім раздаю насенне, як і разеткі вунь тых вялізных клубніц, а яны не зводзяцца”.

Лёгкая рука, пэўна, у абедзвюх жанчын, а яшчэ са шчырасцю перадаваліся для разводу расліны. Сёння пра свякроў Вольга Кашыра гаворыць толькі з павагай. Яе няма, а кветкі жывуць. Ёсць у сям’і яшчэ адзін прыклад працалюбства, нястомнасці, жадання дапамагчы ўсім – бабка Вольгі Васільеўны. Прабабку Таццяны, Святланы, Ірыны, Дзіны і Паўла ўсе ласкава называюць “бабулька”. Гэта Ядвіга Восі- паўна паставіла на ногі ўсіх праўнукаў, бо Вольга Васільеўна ні з кім не знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку больш шасці месяцаў. І хоць усе ў сям’і не гультаі, аднак калі ў акне з’яўлялася хударлявая постаць “бабулькі”, рабочы механізм дома пачынаў круціцца хутчэй. Ніхто не мог дазволіць сабе сядзець у яе прысутнасці.

Кажуць, няма лепшага прыкладу, чым уласны. Дзяцей сям’і Кашыра не вучылі трымаць уласную гаспадарку, садзіць агародніну, зерневыя, дрэвы, аднак усё гэта ў іх ёсць, бо было ў бацькоў. Цікава, што хоць толькі адна дачка жыве ў Глыбачцы, участкі ўсё роўна знаходзяцца тут. Па-першае, прасцей выканаць вялікую работу разам. Па-другое, бацькі трымаюць каня і пазбаўляцца ад яго не збіраюцца. Уся работа зімой і летам на ім.

– У нашай бабулі калі не прыедзь, заўсёды ўсё ёсць, – выказалася ўнучка. А яны сапраўды імкнуцца дапамагчы кожнаму, хоць маюць 9 унукаў і нават аднаго праўнука, якога на дзень нараджэння бабулі і павінны былі прывезці для знаёмства. А вось уладальніцы ордэна “Маці-гераіня” Вользе Васільеўне ў маі толькі споўнілася 57 год. Як рашылася на пяцёра дзяцей? Жанчына ўсміхаецца: “Спачатку муж усё сына чакаў, а нарадзіўся ён, можна сказаць калі і не планавалі, апошні і з вялікай розніцай у гадах за сясцёр. Зараз таксама працуе і завочна вучыцца ва універсітэце. Усе, дзякуй Богу, самастойныя і радуюць нас”.

Вельмі дружна жыве вялікая сям’я. Небагата, аднак у парадку знешнім і ўнутраным. І дзеці, калі хочуць зрабіць маці ці бацьку падарунак, вязуць насенне новых кветак, ці карціну – каб зрабіць агульны дом яшчэ больш утульным.

 

 

 

 

 

В.КАРАЛЕНКА.

На здымку:

Вольга Васільеўна і Бярнард Яўлампіевіч.

 

 

 
 
 


1 комментарий по теме “Живёт в Глыбочке семья Каширо

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *