В лес — только с телефоном! В Ушачском районе за один день два раза искали потерявшихся в лесу.

Профилактика и безопасность

Аматарам збору ягад і грыбоў праваахоўнікі настойліва рэкамендуюць браць з сабой зараджаныя мабільныя тэлефоны і паведамляць блізкім аб месцы свайго “ціхага палявання”.

20 ліпеня трое ўшачан пенсійнага ўзросту накіраваліся ў лес у вёску Кляпцы, дзе разышліся ў розныя бакі. У вызначаны час сустрэчы грыбнікі не далічыліся аднаго з таварышаў, пра што паведамілі ў райаддзел міліцыі. Яго супрацоўнікі тут жа выехалі на месца і пачалі пошук. На шчасце, усё абышлося ўдала. Грыбнік, што заблукаў, сам выйшаў на лясную дарогу і, убачыўшы там машыну, папрасіў вадзіцеля падвезці яго да месца, дзе пачуў сігнальны стрэл.

У гэты ж дзень аб знікненні чалавека ў райаддзел міліцыі паведаміла яшчэ адна грамадзянка. Яна расказала, што яе брат днём пайшоў у лес у Пуцілкавічах і не вярнуўся. Аказалася, што ніякага “знікнення” на самой справе не было: проста мужчына, назбіраўшы грыбоў, здаў іх у суседнім Докшыцкім раёне, дзе і затрымаўся ў свайго знаёмага – распівалі алкаголь за заробленыя грошы. Раніцай наступнага дня ўшачанін зноў накіраваўся ў лес, дзе яго і “знайшлі” праваахоўнікі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *