Из города в деревню — с удовольствием. Тамара Николаева благоустраивает родной дом в Красной Горке

Благоустройство

Шмат прыгожых сядзіб у Краснай Горцы Глыбачанскога сельсавета. Праязджаючы па доўгай вясковай вуліцы, ля гэтага невялікага доміка мы спыніліся невыпадкова: нават напрыканцы верасня яго падворак прываблівае стракатымі колерамі самых розных кветак, якія растуць і на клумбах, і ў вазонах. Сваімі ж любімымі гаспадыня сядзібы Тамара Міхайлаўна Мікалаева называе петуніі: гэтыя капрызныя прыгажуні патрабуюць асаблівага догляду, затое радуюць вока да восені.

Зараз Тамара Міхайлаўна, якая зімой жыве ў Наваполацку, здзіўляецца, што некалькі год таму мела намер пра­даць дом, дзе прайшло яе дзяцінства, дзе жылі бацькі Вольга Якаўлеўна і Міхаіл Апанасавіч Аўсеевы – маці працавала ў жывёлагадоўлі, бацька быў брыгадзірам у паляводстве. Стараннасць і руплівасць перадалася ў спадчыну і дачцэ: яна трымае ў парадку і падворак, і прылеглую тэрыторыю, якую старанна ачышчае ад баршчэўніку. Маюць ахвоту да працы і яе дзеці, якія нядаўна пабудавалі на ўчастку вялікую драўляную альтанку, ну а зладжаныя побач арэлькі – гэта ўжо для ўнукаў. Уся сям’я вельмі любіць свой утульны дом у вёсцы, якая, у сваю чаргу, набывае другое жыццё ў тым ліку і дзякуючы такім вось руплівым людзям.

Наталля БАГДАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *