В дневной стационар — со своими лекарствами

Ваш вопрос - наш ответ Здравоохранение

Калі праходжу курс лячэння ў дзённым стацыянары – кожны раз вымушаны прыносіць з сабой прапісаныя ўрачом медыкаменты. Я разумею, што набываць іх павінен за свой кошт, і не супраць гэтага. Аднак мне – чалавеку са слабым здароўем і дрэнным зрокам – няпроста бывае збіраць шматлікія ампулы і ўпакоўкі з сістэмамі. Чаму паліклініка не можа заказаць патрэбныя лекі, каб на момант майго візіту яны ўжо меліся ў кабінеце, а я мог на месцы заплаціць за іх выкарыстанне?

С.П.Гарадзецкі, г.п.Ушачы.

Пытанне нашага чытача мы пераадрасавалі намесніку галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы Вользе Аляксееўне ШЭЎЧАНКА:

– Зараз, сапраўды, пацыенты дзённых стацыянараў самі павінны плаціць за  выкарыстаныя лекі. Аднак гэта не значыць, што лячэнне стала платным. Пацыенты па-ранейшаму карыстаюцца памяшканнямі медыцынскай установы, іх абслугоўваюць урачы і медыцынскія сёстры – усё гэта фінансуецца з бюджэту.

Што ж датычыцца асноўнага пытання – магчымасці аплаціць у дзённым стацыянары кошт медпрэпаратаў падчас прыёму, то тут наўрад ці вас парадую. Справа ў тым, што наша медыцынская ўстанова не мае ліцэнзіі на гандаль медпрэпаратамі. Зрэшты, каб не несці лекі здалёк, іх набыць можна ў аптэчным кіёску, размешчаным на першым паверсе паліклінікі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *