Контракт с молодым специалистом

Ваш вопрос - наш ответ

– Пасля вучобы на дзённым бюджэтным аддзяленні ВНУ па размеркаванні я павінна адпрацаваць два гады. Аднак са мной быў заключаны кантракт тэрмінам на тры. Ці магу я звольніцца ў сувязі з тым, што час абавязковай адпрацоўкі заканчваецца? І што рабіць, калі наймальнік адмовіцца скасаваць кантракт па дамове бакоў?

Валянціна, г.п.Ушачы.

Пытанне нашай чытачкі мы пераадрасавалі спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.

Заканадаўствам нашай краіны не ўстаноўлена забарона на заключэнне кантракту з маладымі спецыялістамі. Паколькі вы, Валянціна, падпісалі такі дакумент тэрмінам на тры гады, то абавязаны адпрацаваць у гэтага наймальніка вызначаны час. Адпрацоўка двух гадоў пасля размеркавання не з’яўляецца падставай для датэрміновага скасавання кантракту.

Аднак варта ўзгадніць гэтае пытанне непасрэдна з наймальнікам, вызначыўшы канкрэтную дату спынення працоўнага дагавору. Калі ж вы не дасягняце ўзаемнай дамоўленасці ці ў вас не будзе ўважлівых прычын для датэрміновага скасавання кантракту, на гэтым працоўным месцы вам усё ж давядзецца затрымацца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *