Коммерческая квартира может стать социальной

Общество

У Беларусі завяршыўся працэс прыватызацыі жылля. І літаральна ўсе кватэры, наймальнікі якіх не паспелі або не захацелі атрымаць жыллё ў прыватную уласнасць, перайшло ў разрад камерцыйнага і за яго выкарыстанне штомесячна налічаецца плата. Аднак ёсць катэгорыя людзей, з якіх яна брацца не будзе. Хто да яе адносіцца і што трэба для гэтага зрабіць – адказвае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага райвыканкама Сяргей Пятровіч ДЫММАН.

– Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №563 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін” прадугледжаны перавод камерцыйнага жылля ў сацыяльнае, і плата за карыстанне жыллём у такім выпадку  налічацца не будзе. Аднак гэта льгота магчыма толькі да асобнай катэгорыі кватэранаймальнікаў, да якіх належаць  ветэраны і інваліды Вялікай Айчыннай вайны і інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі другіх краін, непрацуючыя адзінокія інваліды І і ІІ груп, непрацуючыя адзінокія пенсіянеры, грамадзяне, у складзе сямей якіх ёсць дзеці-інваліды і іншыя. Кватэранаймальнікам гэтай катэгорыі трэба падаць адпаведную  заяву  ў аддзел сектара “Адно акно” райвыканкама – кабінет №1. Даведкі можна атрымаць па нумары 2-72-32.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *