Подсыпка дорог и ремонт улицы Калининской. «Прямая линия»,посвящённая дорожным вопросам, прошла в редакции

Зваротная сувязь

Падчас “прамой лініі”, якая на мінулым тыдні прайшла з выконваючым абавязкі начальніка філіяла Ушацкага дарожнага рамонтна-­будаўнічага ўпраўлення № 105 Дзмітрыем Пятровічам Цімафеевым, паступіла 4 пытанні.

Жыхарка гарпасёлка пыталася пра бліжэйшы лёс Калінінскай, па якой яе сям’я і госці часта ездзяць на пляж. Апошні падабаецца, а вось дарога… І хоць гэта гарадская вуліца, таму дарога знаходзіцца ў ведамстве камунальнікаў, Дзмітрый Пятровіч паведаміў, што будаўніцтва дарогі па вуліцы Калінінскай праводзіцца за сродкі дарожнага фонду: сёлета ў межах  адведзеных сродкаў пракладзены тратуары, на наступны год работы будуць працягвацца пры паступленні сродкаў.

Жыхар вёскі Гута хваляваўся за фундамент свайго дома, які, на яго думку, можа быць пашкоджаны ад вады, што падыходзіць з­-за непрацуючай трубы.

Дзмітрый Пятровіч добра памятаў, пра што ідзе гаворка, тым не менш літаральна праз дзень сустрэўся з заяўнікам на месцы. Труба сапраўды мае вельмі малы дыяметр, па гэтай прычыне засмецілася і не здольная прапускаць ваду. На балансе дарожнай арганізацыі яе няма (відаць, некалі была пакладзена без дакументаў), і сёння, каб правесці там работы, патрэбны праект на новую пракладку ці грошы на бягучы рамонт дарогі. Пытанне знаходзіцца на кантролі.

Яшчэ адзін ураджэнец Ушацкага раёна скардзіўся на дрэнна падсыпаныя горкі па дарозе ад Краснага да Двор Усвеі. Кіраўнік дарожнай арганізацыі прыняў заўвагу “на карандаш”, дадаўшы, што пры адначасовай рабоце на лініі дванаццаці адзінак тэхнікі, магчыма, што не ўсе дарогі знаходзяцца ў патрэбным стане. Па­-першае, расчышчаюцца ў першую чаргу дарогі, па якіх праходзяць маршруты аўтобусаў і аўталавак. Па­-другое, мае месца як паломка тэхнікі, так і чалавечы фактар – людзі мяняюцца, а навічкі дасканала не ведаюць маршруты. Складанасць яшчэ і ў тым, што далёка не ўсе дарогі перададзены на баланс дарожных арганізацый, яшчэ адно тэлефанаванне з аграгарадка Глыбачка датычылася як раз такой вуліцы. Таму калі паўстаюць нейкія замінкі з расчысткай ці падсыпкай дарог, тэлефануйце па нумары дыспетчарскай службы 2­78­93 ці ў свае сельвыканкамы.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *