Ушачане воспользовались возможностью задать актуальные вопросы нотариусу во время «прямой линии»

Закон - один для всех Зваротная сувязь

“Прамая лінія”, якую на мінулым тыдні праводзіў натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Жанна Леанідаўна КАВАЛЕНКА, як заўсёды, аказалася запатрабаванай. Друкуем пытанні, адказы на якія будуць карысныя многім.

– У мяне два сыны і абодва жывуць у Расіі. Часцей прыязджае адзін з іх, на якога і хацела б перапісаць дом. Як мне гэта зрабіць?

– Ваш сын можа атрымаць дом ці па завяшчанні, ці па законе (у такім выпадку ён мае роў­ныя правы з братам). Калі існуе завяшчанне, улічваецца найперш яно. Вы можаце напісаць яго ў двух экзэмплярах сваёй рукой або гэта зробіць натарыус у прысутнасці сведкі. Хачу нагадаць, што для гэтага неабавязкова ехаць ва Ушачы. Нават у аддаленыя Кугоні я б прыехала да вас на дом, калі б ад жыхароў Вяркудскага сельсавета паступіла 5 заявак на выязны прыём натарыусам.

– У 2015 годзе прыватызавалі кватэру. Ці магу яе падарыць або прадаць?

– Гэта залежыць ад таго, ці выплачана поўнасцю сума за нерухомасць. Калі не, то любыя ­здзелкі па адчужэнні забаронены.

– Памерла маці, нас трое. Мне сказалі, што я магу адмовіцца ад спадчыны, а потым прыняць яе. Ці так гэта?

– Не. Кансультаваў вас яўна не натарыус. Вы не можаце забраць назад сваю адмову ад спадчыны. Так што думайце зараз, пакуль ёсць час, лепей перастрахавацца і пакінуць за сабой частку бацькаўшчыны.

– Мама вымушана жыць з маім братам, які злоўжывае спіртным і неналежным чынам яе даглядае. Ці можа яна пазбавіць яго спадчыны?

– Канечне, ёй варта напісаць завяшчанне і ўказаць, што ён пазбаўляецца спадчыны, ці не ўказваць яго ў ім. Адзінае “але”: калі на выпадак смерці маці ваш брат акажацца непрацаздольным чалавекам, то за ім захаваецца палова той долі, якая б яму належала па законе. Калі вас у маці трое, то гэта значыць 1/6 дома.

– Сын жыве ў Расіі і не можа прыехаць, каб аформіць здзелку дарэння. Якія ёсць варыянты і якія неабходны дакументы?

–Трэба, каб сын напісаў даверанасць на любога чалавека, які будзе заключаць дагавор ад яго імя і ў яго інтарэсах. Пры дарэнні вам неабходна мець дакументы на кватэру, даведку аб зарэгістраваных у ёй, пасведчанне аб нараджэнні сына. Аднак некаторыя дакументы натарыус можа запытваць і сам пасля вашага звароту, нагадаю, што мы заўсёды гарантуем чысціню здзелкі.

Запісала Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *