Жаворонок станет птицей 2017 года, а 16 районов Беларуси пожелали выбрать и утвердить своих птиц-смволов

Экология

Развіццё зялёнай эканомікі

Пастановай Савета Міністраў ад 21 снежня 2016 года нумар 1061 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Беларусі да 2020 года. Дакумент размешчаны на афіцыйным сайце ўрада.

Прыхільнасць Беларусі да прынцыпаў зялёнай эканомікі замацавана ў агульнадзяржаўных праграмных дакументах, уключаючы Нацыянальную стратэгію ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года.

З улікам сацыяльна-эканамічных умоў, перспектыў, мэтазгоднасці, міжнародных абавязацельстваў прыярытэтнымі напрамкамі развіцця зялёнай эканомікі названы развіццё электратранспарту (інфраструктуры) і гарадской мабільнасці, рэалізацыя канцэпцыі “разумных гарадоў”; развіццё будаўніцтва энергаэфектыўных жылых дамоў і павышэнне энергаэфектыўнасці жыллё­вага фонду; зніжэнне энергаёмістасці ВУП, павышэнне энергаэфектыўнасці; павышэнне патэнцыялу выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі; стварэнне ўмоў для вытворчасці арганічнай прадукцыі; устойлівае спажыванне і вытворчасць, а таксама развіццё экалагічнага турызму.

Чубаты жаваранак

стане птушкай 2017-га года. Такое рашэнне абвясціла грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якая традыцыйна выбірае “лаўрэата”, які будзе карыстацца асаблівай увагай на працягу цэлага года. Для прыцягнення ўвагі да гэтай птушкі арганізацыя і яе актывісты будуць працаваць у розных напрамках: возьмуць пад увагу месцы яе пражывання, будуць вырабляць штучныя гнездаванні, правядуць адмысловыя інфармацыйныя акцыі.

Па словах арнітолагаў, чубаты жаваранак стаў пераможцам галасавання невыпадкова. Яшчэ нядаўна ён быў звычайнай для нашай краіны птушкай, аднак за апошнія дзесяцігоддзі яго колькасць рэзка скарацілася. Навукоўцы канстатуюць, што зараз у Беларусі налічваецца не больш 1-1,5 тысячы пар гэтых птушак. У цяперашні час чубаты жаваранак занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Птушкі – сімвалы раёнаў

Дзякуючы праекту таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ў жыхароў Беларусі з’явілася магчымасць афіцыйна выбраць і зацвердзіць сваю птушку-сімвал. Два раёны краіны ўжо падкрэслілі сваю ўнікальнасць з дапамогай птушак. Так, ганарацца салаўём у Слуцкім, а шэрым жураўлём – у Міёрскім раёнах. На ініцыятыву адгукнуліся і яшчэ 16 раёнаў – Мазырскі, Гомельскі, Бялыніцкі, Хойніцкі, Бераставіцкі, Верхнядзвінскі, Беразоўскі, Барысаўскі, Мастоўскі, Маларыцкі, Камянецкі, Лідскі, Чашніцкі, Івацэвіцкі, Горацкі, і Ушацкі – якія маюць намер выбраць птушку-сімвал у наступным годзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *