А вы научили своего ребёнка правилам безопасности?

Cлужба-101

“Ганарымся, што навучылі”

Такую назву носіць інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія, якая праводзіцца ў Беларусі. З яе дапамогай выратавальнікі будуць матываваць бацькоў вучыць дзяцей правілам бяспекі. Многія з вас, пэўна, бачылі па тэлевізары кароткія рэкламныя ролікі, у якіх дзеці ў цікавых сітуацыях “рапартавалі” на зубок вывучаныя правілы бяспекі. Навучыць гэтаму свайго дзіцяці – абавязковая задача для мамы і таты. Бо яно будзе ведаць, як дзейнічаць у складанай сітуацыі, як пазбегнуць бяды. У рамках кампаніі выратавальнікі распрацавалі матэрыялы для дзяцей і бацькоў – відэа- і аудыаролікі, наглядна-выяўленчую і сувенірную прадукцыю, вонкавую рэкламу: білборды, плакаты, буклеты, закладкі, магніты, майкі і іншае. Бацькі могуць пачаць простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі прама цяпер, выкарыстоўваючы раздзел “МНС бацькам і педагогам” на сайце 112.by. Праверыць і замацаваць веды можна, прайшоўшы тэст па спасылцы http://mchs.gov.by/test/. Адказаўшы правільна на ўсе пытанні, вы атрымаеце грамату “Геній бяспекі” з адзначанымі на ёй імёнамі бацькоў і дзіцяці, дарэчы, яе можна раздрукаваць, а таксама падзяліцца ў сацыяльных сетках. Прымайце ўдзел у праекце, каб і вы змаглі сказаць: “Ганарымся, што навучылі!” Выконвайце правілы бяспекі і паказвайце прыклад дзецям.

* * *

Класная гадзіна ў вучняў 1 “Б” класа Ушацкай школы на мінулым тыдні прайшла ў цікавым і карысным фармаце. Як правільна паводзіць сябе на вуліцы і дома, якія гульні з аднагодкамі могуць быць небяспечнымі, як дзейнічаць у выпадку пажару? Урок па бяспецы не ператварыўся ў сумную лекцыю аб тым, што такое добра, а што такое – дрэнна. Простыя ісціны, якія дапамогуць школьнікам пазбегнуць трагедый і захаваць сваё жыццё і здароўе, работнікі МНС данеслі першакласнікам праз конкурсы і віктарыны. А яшчэ ў рамках правядзення інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Ганарымся, што навучылі», хлопчыкам  і дзяўчынкам уручылі кнігі па бяспецы і яркія расклады для школьных заняткаў. Але самае важнае, што засвоілі ў гэты дзень дзеці – падчас пажару не трэба панікаваць і хавацца, галоўнае – запомніць нумары службы выратавання і своечасова звярнуцца за дапамогай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *