Ушачские правоохранители ищут «подвальных» воров

Закон - один для всех

Надзейны замок у падвальным памяшканні, вядома ж, справа добрая. Але і пільнасці губляць не трэба. У гэтым сёлета пераканаліся адразу некалькі жыхароў райцэнтра з вуліц Камсамольскай, Садовай і Дзяржынскага, у якіх злодзеі выкралі слоікі з кансервамі, бульбу і іншыя прыпасы на зіму. Урон, які панёс кожны з гэтых грамадзян, склаў ад 90 да 300 дэнамінаваных рублёў. І гэта не кажучы пра маральны аспект справы.

На жаль, пакуль удалося знайсці не ўсіх вінаватых. Хацелася б звярнуцца да неабыякавых ушачан з просьбай аб аказанні садзейнічання. Калі Вам штосьці вядома пра асоб, якія рэалізоўвалі слоі­кі з прыпасамі ці нечакана займелі такі “скарб” у сябе дома, паведаміце пра гэта ў раённы аддзел унутраных спраў па нумарах 2-74-74 ці 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца!

Л.КЛАЧОК, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *