Не надо такой красоты! На территории Ушаччины с 1 по 15 сентября проводится специальная программа «Мак»

Закон - один для всех

На тэрыторыі раёна з 1 чэрвеня па 15 верасня праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”. Яе мэта – прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з пасевам і вырошчваннем наркаўтрымліваючых культур, незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

На ўліку ў органах аховы здароўя вобласці знаходзіцца больш за тысячу чалавек, якія ўжываюць наркатычныя сродкі. Рэальная ж колькасць нарказалежных грамадзян, як паказвае практыка, у 10 разоў перавышае афіцыйную статыстыку.

На тэрыторыі Віцебшчыны пераважаюць наркатычныя сродкі расліннага паходжання: марыхуана і рэчывы, вырабленыя на аснове макавай саломкі. Шырокае распаўсюджанне набылі таксама гераін, метадон, залежнасць ад якіх можа ўзнікнуць нават ад аднаразовага ўжывання. Асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы – амфетамін, экстазі, а таксама розныя курыцельныя сумесі.

Сёлета супрацоўнікамі міліцыі вобласці выяўлена амаль 300 злачынстваў, звязаных са збытам і захоўваннем наркотыкаў. Нагадаю, што ў  адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам за незаконнае захоўванне наркатычных сродкаў прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі да 5 гадоў, а за іх збыт – да 8. Акрамя гэтага існуе адміністрацыйная адказнасць за пасеў або вырошчванне без мэты збыту раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі, што прадугледжвае накладанне штрафу да 20 базавых велічынь. І зусім не важна, што мак ці каноплі выпадкова выраслі на ўчастку – гаспадары павінны своечасова прыняць меры па знішчэнні такой расліннасці.

Калі вам штосьці вядома пра асоб, якія ўжываюць або рэалізуюць наркатычныя сродкі, або ёсць інфармацыя аб месцах, дзе растуць мак і каноплі (у лясах, на абочынах, у агародах), паведаміце пра гэта па тэлефонах райаддзела міліцыі: 2-01-22, 2-74-74, (8-029) 599-48-02 (МТС) або 102.

А.БАНДАРЭНКА, старшы оперупаўнаважаны Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *