Вступительная кампания-2017: госконтроль принимает обращения граждан по спорных вопросах централизованного тестирования по телефонах «горячих линий»

Общество

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.05.2017 №156 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2017 годзе” зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў у бягучым годзе. Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.Жарко. Зацверджаны і склад абласной камісіі па кантролі, якую ўзначаліў старшыня дзяржкантролю вобласці В.Заранкін.

На Віцебшчыне, як і летась, арганізавана 4 пункты тэсціравання: на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа. На тэсціраванне зарэгістравалася 33741 чалавек, што на 4396 больш, чым летась. У гэтым годзе яно праводзіцца з 12 чэрвеня па 2 ліпеня. Пачатак тэсціравання па ўсіх прадметах у 11 гадзін. Рэгістрацыя для ўдзелу ў тэсціраванні ў рэзервовы дзень (пры наяўнасці ўважлівай прычыны няяўкі) – з 30 чэрвеня па 3 ліпеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Праводзіцца тэсціраванне ў рэзервовыя дні – 6, 8, 10 ліпеня – у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Камітэтам дзяржкантролю вобласці і аблвыканкамам створаны камісіі па кантролі ў пунктах тэсціравання. Акрамя задзейнічаных на пастаяннай аснове супрацоўнікаў дадаткова прыцягнуты больш за 400 чалавек. Абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах адукацыі заклікана забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці для паступлення, абарону іх законных праў і інтарэсаў, своечасова і якасна разглядаць звароты па пытаннях тэсціравання і прыёму ва ўстановы адукацыі.

Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях цэнтралізаванага тэсціравання прымаюцца па тэлефонах “гарачых ліній” у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін: у Камітэце дзяржкантролю вобласці – (8-0212) 42-61-93, 42-61-82; у Полацкім міжраённым камітэце дзяржкантролю – (8-0214) 74-87-50; у Аршанскім міжраённым камітэце дзяржкантролю – (8-0216) 51-09-22.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *