Рак молочной железы стал лидером среди онкологических заболеваний у женщин

Здравоохранение

У апошні час рак малочнай залозы стаў лідарам сярод анкалагічных захворванняў у жанчын. Урачы ўсяго свету стараюцца знайсці не толькі ўніверсальны метад для лячэння злаякасных утварэнняў, але і прафілактычны сродак, які павялічваў бы шансы на станоўчы зыход захворвання.

Пярвічная прафілактыка рака малочнай залозы больш адносіцца да сацыяльнай сферы. Так, познія роды з’яўляюцца адным з фактараў рызыкі. Нараджэнне першага дзіцяці ва ўзросце да 35 гадоў, грудное кармленне хаця б да 6 месяцаў зніжае верагоднасць узнікнення хваробы. Акрамя таго, граматнае выкарыстанне гарманальных кантрацэптываў, планаванне цяжарнасці і адмова ад абортаў таксама немалаважныя.

Да прафілактычных мер адносяцца і змяншэнне ўздзеяння розных канцэрагенаў на жаночы арганізм, адмова ад курэння, барацьба са стрэсам. Сачыце за сваёй вагой, ешце больш агародніны і садавіны. Не злоўжывайце знаходжаннем на сонцы і карыстайцеся спецыяльнымі сонцаахоўнымі сродкамі. Будзьце асцярожныя пры рабоце з хімічнымі рэчывамі. Не забывайцеся пра рэгулярнае самастойнае абследаванне малочных залоз пасля менструацыі. Пры гэтым варта звяртаць увагу на сіметрычнасць, наяўнасць ямак, бугаркоў, ушчыльненняў, змяненне скуранога покрыву. Неабходна таксама рэгулярна абследаваць падпахавыя ўпадзіны і вобласць ключыц на наяўнасць павелічэння лімфавузлоў. Пры выяўленні якіх-небудзь падазрэнняў трэба неадкладна звяртацца да спецыяліста – гінеколага ці хірурга.

Акрамя штомесячнага самаабследавання кожнай жанчыне рэкамендуецца штогод праходзіць агляд у гінеколага. Абавязкова пасля 50 гадоў праводзіць мамаграфію. Як правіла робіцца па два здымкі на кожную залозу. Дозы рэнтгенаўскіх выпраменьванняў пры гэтым настолькі малыя, што не прыносяць шкоды здароўю.

Пры раннім выяўленні лячэнне рака праходзіць эфектыўна. Сярод жанчын, якія праходзяць рэгулярныя прафілактычныя агляды, у тым ліку і самаабследаванне, лятальны зыход сустракаецца на 30-50 працэнтаў радзей, чым сярод неабследаваных.

А.ЛІСОЎСКАЯ, урач акушэр-гінеколаг Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *