Работники Полоцкой типографии им.Скорины являются шефами по благоустройству в Ушачском районе

Благоустройство

“Я ва Ушацкім раёне не першы год, – адключыўшы на хвіліну мотакасу, гаворыць Віктар Перапечка, работнік Полацкай друкарні імя Ф.Скарыны. – Летась, напрыклад, прымаў удзел у добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу “Прарыў”, выкарчоўвалі кусты. Ну а сёлета вось з напарнікам і цёзкай Віктарам Паршуковым нас накіравалі ў Бярозкі.”

У гэтай вёсцы засталося толькі два пастаянныя жыхары: бабулі-пенсіянеркі, з дапамогай дзяцей падтрымліваюць бездакорны парадак ля дамоў на вуліцы перпендыкулярнай дарозе. А вось узмежак ля трасы абкошваюць шэфы, якіх старшыня Ушацкага сельсавета Міхаіл Пятровіч Хоміч называе аднымі з самых адказных: “Ніколі не адмовілі ў дапамозе, прыязджаюць на сваім транспарце, з уласным інструментам, бензінам, лёскай і наводзяць парадак. І гэта пры тым, што шэфамі яны з’яўляюцца не толькі ў нашым раёне. У Полацкім за імі таксама замацаваны населены пункт, дык яны і не чакаюць напамінаў, не пытаюцца што рабіць, а прыязджаюць самі і займаюцца добраўпарадкаваннем. А ў маім сельсавеце за імі няма дакладнай тэрыторыі, таму спачатку звязваемся і дамаўляемся пра фронт работ. Спачатку быў галоўны інжынер друкарні, вызначыліся з аб’ёмамі і ён накіраваў работнікаў.”

М.П.Хоміч сустрэў дваіх працаўнікоў і паказаў іх чарговы аб’ект. Участак хоць і невялікі, аднак трава стаяла высокая. Мужчыны, аднак, працавалі з настроем, ды і надвор’е спрыяла ­ не было ні дажджу, ні спякоты.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *