В этом грибном сезоне в лесах Витебщины терялись более 50 человек. В Ушачском районе уже больше недели ищут пожилого грибника

Профилактика и безопасность

Дачнік з Косаўшчыны Васіль Сцяпанавіч (імя зменена) – грыбнік са стажам. Як толькі даведаўся пра з’яўленне баравікоў ды падасінавікаў, тут жа ўзброіўся кошыкам. Ну а каб хутчэй дабрацца да лесу, стартаваў на лодцы праз возера Оталава. Грыбоў было сапраўды многа, вось толькі неўзабаве ў лесе сцямнела, і 78-гадовы аматар “ціхага палявання” страціў арыенціры…

На наступны дзень, не ўбачыўшы Васіля Сцяпанавіча ля аўталаўкі, суседзі забілі трывогу. На пошукі мужчыны тэрмінова выйшлі работнікі райаддзелаў міліцыі і па надзвычайных сітуацыях. Гісторыя мела шчаслівы канец – праз дзень Васіля Сцяпанавіча знайшлі і дапамаглі вярнуцца дадому. Але ж так здараецца не заўсёды.

Сёлета з пачатку грыбнога сезона ў лясах Віцебшчыны згубіліся больш за 50 чалавек. У нашым раёне апошні такі выпадак адбыўся ў аграгарадку Глыбачка: 19 верасня ў лес за грыбамі пайшоў мужчына 1948 года нараджэння. Па сённяшні дзень адшукаць яго, на жаль, не ўдалося.

Калі згубіўся ваш родны – паведаміце пра гэта ў міліцыю, самастойныя пошукі звычайна ні да чаго не прыводзяць. Калі згубіліся вы: не панікуйце, спыніцеся і падумайце, адкуль прыйшлі, прыслухайцеся. Выйсці да людзей дапамагаюць розныя гукі: працуючы трактар (чуваць за 3-4 кіламетры), брэх сабакі (2-3 кіламетры). Калі вы дакладна ведаеце, што вас будуць шукаць – заставайцеся на месцы, развядзіце касцёр, спявайце песні. Падаваць сігналы можна ўдарамі палкі па дрэве.

А.АНДРОСАЎ, першы намеснік начальніка Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *