«Белая Русь» начала подготовку к выборам депутатов местных Советов

В общественных организациях

Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” заўсёды знаходзіцца ў авангардзе значных грамадска-палітычных падзей краіны. Да такіх, безумоўна, належаць выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання, якія маюць адбыцца ў 2018 годзе.

На мінулым тыдні ў рамках падрыхтоўкі “Белай Русі” да выбарчай кампаніі прайшоў семінар-вучоба для актыву аб’яднання, у якім прынялі ўдзел больш 230 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны: кіраўнікі абласных, раённых арганізацый аб’яднання, прадстаўнікі органаў выканаўчай улады. Пра асноўныя аспекты арганізацыі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў расказала прысутным Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Міхайлаўна Ярмошына. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі цікавячыя іх пытанні, падзяліліся вопытам і напрацоўкамі, разгледзелі стратэгію ўдзелу “Белай Русі” ў выбарчай кампаніі 2018 года.

Ушацкая раённая арганізацыя традыцыйна знаходзіцца ў ліку самых актыўных у гэтым напрамку дзейнасці. Пра гэта сведчыць і тое, што на нядаўнім пасяджэнні прэзідыума Рэспубліканскага Савета РГА “Белая Русь” ушацкая арганізацыя была ўключана ў лік базавых па абмене вопытам і аказанні арганізацыйна-метадычнай дапамогі старшыням раённых, пярвічных арганізацый аб’яднання. Такі гонар, дарэчы, быў аказаны толькі чатыром арганізацыям Віцебскай вобласці.

1 лістапада адбылося пасяджэнне Савета раённай арганізацыі, на якім быў прыняты план падрыхтоўкі і ўдзелу ў выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання.

Графік “Выязной прыёмнай” Ушацкай
раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”

(прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб
праводзіць старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў
В.М.Захарэнка)

9 лістапада з 15.00 да 16.00 – агр.Глыбачка (адміністрацыйны будынак сельвыканкама, кабінет старшыні).

10 лістапада з 14.00 да 15.00 – агр.Вяркуды (адміністрацыйны будынак сельвыканкама, кабінет старшыні); з 16.00 да 17.00 – в.Дубраўка (Дубраўскі сельскі клуб, кабінет дырэктара).

13 лістапада з 14.00 да 15.00 – агр.Вялікія Дольцы (адміністрацыйны будынак сельвыканкама, кабінет старшыні); з 16.00 да 17.00 – агр.Ільюшына (адміністрацыйны будынак ААТ “Ільюшынскі”, кабінет дырэктара).

14 лістапада з 14.00 да 15.00 – в.Ліпавец (адміністрацыйны будынак ДЛГУ “Ушацкі лясгас”, актавая зала); з 16.00 да 17.00 – агр.Арэхаўна (Арэхаўскі СДК, кабінет дырэктара).

15 лістапада з 15.00 да 16.00 – агр.Кублічы (адміністрацыйны будынак сельвыканкама, кабінет старшыні).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *