Месячник пожарной безопасности проходит в Ушачском районе

Cлужба-101

Калі на вуліцы халадае і слупок тэрмометра паказвае мінусавую тэмпературу, у выратавальнікаў пачынаецца “гарачы” сезон – перакал печаў і ігнараванне правіл пажарнай бяспекі нярэдка прыводзяць да ўзгаранняў. Як у вобласці, так і ў цэлым па рэспубліцы з пачатку года назіраецца павелічэнне колькасці пажараў і гібелі людзей. На шчасце, на Ушаччыне абстаноўка з пажарамі пакуль спакойная. Каб захаваць гэтую станоўчую тэндэнцыю і не дапусціць гібелі людзей, распараджэннем райвыканкама з 15 студзеня па 18 лютага ў раёне аб’яўлены месячнік пажарнай бяспекі. Абследуюцца домаўладанні адзінокіх грамадзян, пенсіянераў, інвалідаў, мнагадзетных сямей, а таксама ўдзяляецца ўвага асобам з так званай групы рызыкі, у якую ўваходзяць нядобранадзейныя сем’і. На асаблівым кантролі знаходзіцца спраўнасць пячнога ацяплення, электраправодкі, пажарных апавяшчальнікаў.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *