Цветы искусственные, угроза — реальная. Центр экологических решений призывает людей отказаться от искусственных цветов

Экология

Напярэдадні Вялікадня і Радаўніцы некамерцыйная ўстанова “Цэнтр экалагічных рашэнняў” актывізавала кампанію, заклікаючую людзей адмовіцца ад штучных кветак. Штогод на могілках Беларусі аказваецца каля 1 мільёна сінтэтычных вырабаў – прыкладна 10 тон пластыка, на што беларусы трацяць у агульнай колькасці мільён рублёў. Гэтыя грошы можна накіраваць на набыццё клубняў жывых кветак, якія з’яўляюцца сімвалам шчырай любові да нябожчыка.

Звычайна штучныя кветкі вырабляюць з сінтэтычнага матэрыялу, апрацоўваючы іх рознымі хімічнымі саставамі. Пры гэтым прымяняюцца таксічныя анілінавыя фарбы, пенапласт, які пры награванні (напрыклад, на сонцы) выдзяляе канцэраген стырол. Штучныя пахавальныя ўпрыгожванні ў хуткім часе трапляюць на сметнік, дзе працягваюць распаўсюджваць шкодныя рэчывы, забруджваючы глебу, паветра і грунтовыя воды. Пры іх спальванні ў навакольнае асяроддзе трапляюць дыаксіны і цяжкія металы. Перапрацоўцы штучныя кветкі на падлягаюць.

Людзям варта ўсведамляць усе гэтыя акалічнасці і па магчымасці выбіраць больш экалагічны спосаб упрыгожвання месцаў пахавання.



1 комментарий по теме “Цветы искусственные, угроза — реальная. Центр экологических решений призывает людей отказаться от искусственных цветов

  1. Ну наконец-то разумные слова. Я живу в Финляндии и здесь на кладбищах только живые цветы. На гроб кладут живые цветы и на могилах высаживают какие-нибудь или многолетние, или однолетние. А зимой принято высаживать вереск. Нужно как то побольше людям говорить о вреде всего синтетического. Это ужасно, все эти венки. Это просто безобразно. Я готова привезти фотографии кладбищ для размещения и в газете и на сайте.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *