Cлужба-101

“За бяспеку разам!”

Прафілактычная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пад такой назвай з 2 па 20 красавіка праходзіць у Беларусі. Мерапрыемствы, якія праходзяць у яе рамках, накіраваны на  зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх. На Ушаччыне спецыяльнай рабочай групай, у якую акрамя выратавальнікаў уваходзяць прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, ТЦСАН, энерганагляду, Ушацкага раёна газазабеспячэння, за тыдзень праведзена 2 рэйды па раёне, абследавана каля 100 домаўладанняў грамадзян у розных населеных пунктах раёна. Самымі распаўсюджанымі парушэннямі правіл пажарнай бяспекі з’яўляюцца няправільная эксплуатацыя электрапрыбораў і заклейванне шпалерамі электраправодкі. Асаблівая ўвага падчас рэйдавых мерапрыемстваў удзяляецца адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *