Бюджет района складывается из…

Официально

А студзень-чэрвень 2010 года ў бюджэт раёна паступіла падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у суме 5879,1 мільёна рублёў пры гадавым плане 12089,7 мільёна рублёў і плане першага паўгоддзя 5360,3 мільёна рублёў або 48,6 працэнта да гадавога плана і 109,7 працэнта да плана першага паўгоддзя. Аднак, да разліковай нормы студзеня-чэрвеня недаатрымана даходаў 1374,7 мільёна рублёў.
Асноўнымі даходнымі крыніцамі з’яўляюцца падаходны падатак, падатак на дабаўленую вартасць, падатак на нерухомасць і адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.
За студзень-чэрвень бягучага года з пяці бюджэтаўтвараючых прадпрыемстваў павялічылі паступленне падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў да аналагічнага перыяду мінулага года два – на 335,8 мільёна рублёў, у тым ліку: філіял “Ушацкае ДРБУ-105” КУП “Віцебскаблдарбуд” – на 124,2 мільёна рублёў, УП “Ушацкае ПМС” – на 211,6 мільёна рублёў.
Зніжаны паступленні падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў да аналагічнага перыяду мінулага года па трох прадпрыемствах на 129,6 мільёна рублёў, у тым ліку: УП ЖКГ раёна – на 3,3 мільёна рублёў, ДЛГУ “Ушацкі лясгас” – на 40,3 мільёна рублёў і Ушацкае райспажыўтаварыства – на 86 мільёнаў рублёў.
Ад продажу зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян паступіла 55,2 мільёна рублёў пры гадавым плане 73 мільёны і плане першага паўгоддзя 49,5 мільёна рублёў.
Ад пазабюджэтнай дзейнасці бюджэтных арганізацый за студзень-чэрвень бягучага года паступіла 473,7 мільёна рублёў пры плане 418,1 мільёна рублёў або 113,3 працэнта да плана. Усе бюджэтныя арганізацыі забяспечылі выкананне даведзенага плана паступлення даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці.
У бюджэты сельскіх Саветаў дэпутатаў паступілі даходы ў суме 322 мільёны рублёў пры гадавым плане 721 мільён рублёў і плане першага паўгоддзя – 238,6 мільёна рублёў або 44,7 працэнта да гадавога плана і 134,9 працэнта да плана першага паўгоддзя.
Трэба адзначыць, што старшынямі сельскіх Саветаў дэпутатаў не прыняты меры па прыцягненні дадатковых даходаў за кошт паступлення збору з карыстальнікаў за валоданне сабакамі або выкарыстанне іх у прадпрымальніцкай дзейнасці. Так, пры плане паступлення даходаў па дадзенай крыніцы ў суме 0,2 мільёна рублёў фактычна збіранне збору не праводзілася.
Сельскія Саветы, акрамя Вяркудскага, не забяспечылі выкананне плана паступлення адміністрацыйных штрафаў. Пры гадавым плане ў суме 1,2 мільёна рублёў і плане першага паўгоддзя 0,4 мільёна рублёў паступілі адміністрацыйныя штрафы ў суме 0,1 мільёна рублёў або 8,3 працэнта да гадавога плана і 25 працэнтаў да плана першага паўгоддзя.
Па стану на 1 ліпеня 2010 года нядоімкі па падатках, зборах і іншых абавязковых плацяжах не маецца.
Не выкананы графік ліквідацыі запазычанасці па падаходным падатку, зацверджаным рашэннем райвыканкама ад 21 студзеня 2010 года №24 “Аб выкананні бюджэту раёна за 2009 год і задачах па яго якасным выкананні ў 2010 годзе”, на 60,6 мільёна рублёў, у тым ліку КУСГП “Вялікадолецкае” – 16,5 мільёна рублёў, ААТ “Ушацкі льнозавод” – 44,1 мільёна рублёў.
Расходы бюджэту раёна за справаздачны перыяд 2010 года саставілі 17848,9 мільёна рублёў або прафінансавана 47,7 працэнта гадавых назначэнняў. Фінансаванне праводзілася зыходзячы з фінансавых магчымасцей бюджэту, з улікам прыярытэтных накірункаў бюджэтнай палітыкі.
Бюджэт захаваў сваю сацыяльную накіраванасць, расходы на сацыяльна-культурную сферу, сацыяльную палітыку склалі 12489,7 мільёна рублёў або 70 працэнтаў у аб’ёме бюджэту.
Забяспечана своечасовае і поўнае фінансаванне з бюджэту заработнай платы, трансфертаў насельніцтву, а таксама разлікаў за цеплаэнергарэсурсы.
На галіны нацыянальнай эканомікі і жыллёва-камунальную гаспадарку за студзень-чэрвень бягучага года накіравана 3309,2 мільёна рублёў або 18,5 працэнта ад усіх расходаў раённага бюджэту.
Расходы па галіне “Жыллёва-камунальная гаспадарка” прафінансаваны ў суме 2811,7 мільёна рублёў або 40,9 працэнта гадавых назначэнняў. Асноўная доля расходаў (1790,5 мільёна рублёў або 63,7 працэнта) даводзіцца на субсідыі УП ЖКГ Ушацкага раёна па кампенсацыі затрат ад аказання паслуг насельніцтву.
Асаблівую заклапочанасць выклікае запазычанасць прадпрыемстваў АПК у суме 2 мільярды рублёў па бюджэтных пазыках, атрыманых у 2006-2007 гадах на выплату заработнай платы. За першае паўгоддзе 2010 года сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі пагашана толькі 3,6 мільёна рублёў. У той жа час да пагашэння доўгу не прыступілі два суб’екты гаспадарання: СВК “Деменец-Агра” і ААТ “Ушацкі льнозавод”.
З мэтай недапушчэння ўтварэння пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах банка ажыццёўлена райвыканкамам два выпускі аблігацый мясцовага займу ў суме 3047 мільёнаў рублёў.
Акрамя запазычанасці па бюджэтных пазыках неабходна выплачваць банку працэнты за выпушчаныя райвыканкамам аблігацыі. З выплачаных у першым паўгоддзі 2010 года 210,2 мільёна рублёў працэнтаў ААТ “АСБ “Беларусбанк” сельгаспрадпрыемствамі адноўлена 0,7 мільёна рублёў або 0,3 працэнта.
За студзень-чэрвень 2010 года сукупны доўг па ўсіх відах абавязацельстваў па раёне склаў 22899,6 мільёна рублёў. Па стану на 1 ліпеня бягучага года аб’ём крэдытаў, якія выдаюць банкі Рэспублікі Беларусь пад гарантыю Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, склаў 14760,7 мільёна рублёў і зменшыўся да пачатку года на 2719,9 мільёна рублёў.
Крэдытная запазычанасць арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту, на 1 ліпеня 2010 года саставіла 168,5 мільёна рублёў і зменшылася на 235,1 мільёна рублёў у параўнанні з запазычанасцю на 1 студзеня 2010 года. Маецца дэбіторская запазычанасць у суме 232,2 мільёна рублёў.
У студзені-чэрвені гэтага года фінансавым аддзелам райвыканкама праведзена дзве праверкі па выкананні бюджэтаў сельскіх выканаўчых камітэтаў, у ходзе якіх выяўлены ўрон на агульную суму 61,5 тысячы рублёў, які поўнасцю пакрыты за кошт вінаватых асоб. Дзве пасадныя асобы прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці.
Неабходна прыняць вычарпальныя меры па забеспячэнні якаснага выканання бюджэту раёна па даходах за 2010 год, ліквідацыі запазычанасці па падаходным падатку, якая ўтварылася.
І.ПОЛАЗАВА,
намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *