Ведут борьбу с борщевиком, удаляют аварийные деревья. Вести с сельсоветов Ушаччины

Саветы і жыццё

Два ўчасткі

прадалі з аўкцыёну сёлета ў Жарскім сельвыканкаме і зарабілі 5,5 тысячы рублёў. Адзін з іх прыватнікі набылі ў Звоні, другі – у не менш маляўнічым Гарадцы. У гэтай жа вёсцы на беразе возера хутка будзе прададзены яшчэ адзін зямельны надзел.

На могілках у Мажуйках

нядаўна выдалены ўсе старыя вялізныя дрэвы, што пагражалі помнікам. Вялізную работу атрымалася выканаць, дзякуючы дапамозе шэфаў і супрацоўнікаў МНС. Апошнім будзе аплачана са сродкаў самаабкладання, а жыхары Анікеўшчыны, Зерчаніц, Мажуек здалі на гэтыя мэты па 20 рублёў. Падставіў плячо і выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Ушачы” Ігар Іванавіч Гракаў: з піламі працавала двое работнікаў арганізацыі, што замацавана за гэтай вёскай. Таксама будуць выдалены вялікія елкі, што падступаюць да могілак з лесу, – аб гэтым старшыня сельвыканкама М.В.Ярмош дамовілася з ляснічым Кубліцкага лясніцтва Вадзімам Васільевічам Кальчэўскім. Марыя Васільеўна падкрэсліла, што паступова будуць ачышчацца ўсе 22 могілкі сельсавета і просіць жыхароў праяўляць цярпенне, паколькі адначасова такую затратную работу не выканаць.

Да Вялікай Перамогі

Помнік жыхарам Ляс­неўшчыны, Адворні, Увалок, загінуўшым і закатаваным карнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны, абнавіла аграфірма “Райнбов-Агро”, якой кіруе Сяргей Дзмітрыевіч Маслюк. На абеліску поўнасцю заменена тынкоўка,  ажыў ён да Дня Вялікай Перамогі і новымі фарбамі.

І косамі, і хіміяй

Ушацкі сельвыканкам распачаў барацьбу з баршчэўнікам з самага люднага месца – сквера ў цэнтры Двор Пліна. Там расліна скошана. А вось у Салонцы-1 яна апрацавана хімічным спосабам, прычым сіламі мясцовага жыхара.

Асушылі дарогу

Уласную ініцыятыву праявілі жыхары Качаноў па рамонце дарогі да сваіх дамоў. Ільвіную долю выдаткаў узяла на сябе Галіна Навасёлава, якая набыла трубу, каб зрабіць сцёк вадзе, а таксама наняла работнікаў, што яе ўкапалі. А Ганна Міхейка і Васіль Паршонак паспрыялі ў дастаўцы габарытнага грузу.

Па вуліцы Прыазёрнай

у аграгарадку Арэхаўна, якую мясцовыя жыхары часта выкарыстоўваюць для кароткага перамяшчэння па населеным пункце, зараз можна без праблем і прайсці, і праехаць. На нізкім месцы сіламі мясцовага ўчастка камунгаса і ДРБУ-105 пакладзена труба. На гэтыя мэты пайшлі бюджэтныя сродкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *