Не ловите рыбу вблизи линий электропередач!

Профилактика и безопасность

Мы ўжо неаднойчы пісалі пра небяспеку рыбнай лоўлі паблізу да ліній электраперадач. Аднак частыя трагічныя выпадкі сведчаць аб тым, што жыццёва важная інфармацыя ігнаруецца. Толькі сёлета няшчасныя выпадкі адбыліся з чатырма рыбакамі, з іх трое загінулі, а адзін атрымаў цяжкія траўмы. Апошні з іх адбыўся ў маі ў Маладзечанскім раёне: 24-гадовы мужчына закрануў вудай высакавольтныя правады і памёр на месцы.

Менавіта таму хачу нагадаць інфармацыю, якую варта вывучыць напамяць. Высокае размяшчэнне высакавольтных ліній над зямлёй (ад 6 метраў у ненаселенай і цяжкадаступнай мясцовасці і ад 7 метраў – у населенай) – прадугледжаная ахоўная мера. Бяспечная адлегласць да токаправодных частак напружаннем 10 кілавольт – не менш за 0,6 метра, а для ўстановак 110 кілавольт – 1 метр. Таму, праходзячы міма тэхнічна спраўнай лініі, ніякага ўздзеяння мы на сабе не адчуваем.

Бяда ў тым, што паражэнне магутным электрычным зарадам адбываецца не толькі ад непасрэднага дотыку чалавека да правадоў, але і ад дакранання або набліжэння да іх на недапушчальную адлегласць, азначаную вышэй, вудай. А даўжыня сучасных рыбалоўных прылад можа дасягаць больш за 5 метраў, акрамя таго, матэрыял, з якога яны выраблены, у большасці выпадкаў лёгка праводзіць электрычны ток. Таму ахоўная зона 10-кілавольтных ліній уяўляе сабой зямельны ўчастак і паветраную прастору, абмежаваную вертыкальнымі плоскасцямі па абодва бакі ад крайніх правадоў на адлегласці 10 метраў, 110-кілавольтных – 20.

Акрамя таго, небяспечным становіцца і месца, дзе знаходзіцца рыбак, які трапіў пад дзеянне электрычнага току, бо апошні мае ўласцівасць “расцякацца” па глебе, паступова знікаючы ў радыусе 8-10 метраў. Гэта значыць, што пацярпець могуць і людзі, якія знаходзяцца паблізу.

Запомніце: вудзіць у зоне ліній электраперадач катэгарычна забараняецца.

С. ЯРМОШ, начальнік Ушацкай інспекцыі энерганагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *