В июле в Ушачском районе родилось 11 малышей, свои отношения узаконили 10 пар

Общество

Шчодры ліпень

Другі летні месяц на Ушаччыне стаў даволі “ўраджайным” на дзяцей – органамі загса зарэгістравана нараджэнне 11 малышоў: 6 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. Так, першынцамі сталі Міраслаў Баркоўскі, Ягор Мілы і Ульяна Сабін, другімі дзецьмі – Сафія Дрозд, Аляксандр Дзятлоўскі і Яраслаў Мядзведскі, трэцімі – Валерыя Гаравец, Паліна Карэйша, Пелагея Марковіч і Дзямід Тарасевіч, пятым – Макар Первянёнак.

Новыя сем’і

Не менш аптымістычная сітуацыя назіралася ў ліпені і са шлюбамі: іх на Ушаччыне зарэгістравана 10. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Дзмітрыя Прашкевіча і Таццяны Гайковіч, Андрэя Чабохі і Анастасіі Ляхоўскай, Івана Майсяёнка і Анастасіі Суднік, Яўгена Літвінава і Дар’і Лапёнак, Мікіты Дуброўскага і Крысціны Александровіч, Вадзіма Міхейкі і Валерыі Гарадзецкай.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *