Областной турслёт инвалидов по зрению

Cпорт

Абласны турыстычны злёт інвалідаў па зроку сёлета праходзіў у Віцебскім раёне на возеры Шэвіна. Наша каманда “Альтаір” прыняла актыўны ўдзел у гэтым прыемным конкурсным адпачынку.
Усяго ў турыстычных спаборніцтвах удзельнічала сем каманд з пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” Віцебскай вобласці.
У першы дзень камандзе адвялі месца на разбіўку бівака, дзе яна добраўпарадкоўвала яго, устанаўліваючы палаткі, наладжвала турыстычную ўтульнасць з падручнага матэрыялу, у адпаведнасці з прынцыпам: “Турыст у лесе жыве, як дома”.
Потым праходзілі: спаборніцтва па агульнафізічнай падрыхтоўцы, конкурсы на лепшую турыстычную эмблему і мастацкай турыстычнай самадзейнасці.
Праграма другога дня прадугледжвала пераадоленне турыстычнай паласы перашкод, якая складалася з дзесяці этапаў.
У выніку ўпартай барацьбы каманда нашага раёна заняла трэцяе месца.
Т.КЛЯПЕЦ,
старшыня раённай
арганізацыі ГА “БелТІЗ”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *