В республике наблюдается увеличение количества пожаров. МЧС проводит акцию «За безопасность — вместе!»

Cлужба-101

На пажары ў Мастоўскім раёне загінуў гаспадар дома і яго госць. На мінулым тыдні агонь забраў жыцці мужчын у Дубровенскім і Расонскім раёнах…Сумную статыстыку можна прадаўжаць яшчэ і яшчэ. У краіне зараз назіраецца павелічэнне колькасці пажараў: 4686 супраць 4086 за гэты ж перыяд 2017-га, у якіх загінула ўжо 382 чалавекі, што на 61 больш, чым летась.

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку – разам!”, якая праходзіць з 15 кастрычніка па 2 лістапада па ўсёй краіне, якраз і накіравана на папярэджанне такіх здарэнняў і гібелі людзей на іх. Аналіз апошніх пяці гадоў паказвае, што больш як 65 працэнтаў пажараў з гібеллю людзей адбываецца ў асенне-зімовы перыяд. У першую чаргу гэта звязана з больш інтэнсіўнай эксплуатацыяй печаў, электрычных сетак і абсталявання. Зараз работнікі МНС сумесна з супрацоўнікамі ўнутраных спраў, сацыяльнай абароны, ЖКГ, энергетыкамі праводзяць рэйды па праверцы проціпажарнага стану месцаў грамадскага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, даюць тлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам. Як нам паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, асаблівая ўвага ўдзяляецца адзінокім і адзінока пражываючым састарэлым людзям, інвалідам, сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У перыяд акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання проціпажарнага стану жылля.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *