Рассмотрение обращений граждан — важное направление деятельности прокуратуры

Зваротная сувязь

Разгляд зваротаў грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб, у якіх утрымліваюцца звесткі пра парушэнні заканадаўства, і прыняцце мер па аднаўленні правоў заяўнікаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці органаў пракуратуры.

З пачатку 2018 года ў пракуратуру Ушацкага раёна паступіла 80 зваротаў, 62 з якіх разгледжана непасрэдна нашымі супрацоўнікамі, 18 накіравана ў кампетэнтныя органы.

Так, 4 красавіка грамадзянін звярнуўся наконт незаконнага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Па выніках разгляду прынесены пратэсты на дзве пастановы па справах, якія суд задаволіў і яны былі адменены. 5 жніўня работніца ААТ “Ільюшынскі” прасіла праверыць законнасць утрымання з яе зарплаты сродкаў на пакрыццё прычыненага прадпрыемству ўрону. Па выніках праверкі было ўстаноўлена, што яно зроблена з парушэннем патрабаванняў артыкула 108 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які ўстанаўлівае абмежаванне памеру ўтрымання з зарплаты работніка. Парушаныя правы і законныя інтарэсы заяўніка былі адноўлены.

Усяго па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб пракуратурай раёна прынесена 4 пратэсты, вынесена 1 прадпісанне, адменена 9 пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў. У інтарэсах юрыдычных асоб прад’яўлена 15 іскаў. За парушэнні правоў і законных інтарэсаў грамадзян адна пасадная асоба прыцягнута да адміністрацыйнай, тры – да дысцыплінарнай адказнасці.

Падчас асабістага прыёму грамадзян да пракурорскіх работнікаў з пачатку года звярнулася 86 чалавек. Нагадаю, што пракурор раёна М.М.Падворны праводзіць прыём кожную 1, 3 і 5 сераду месяца з 8.00 да 13.00, 2 і 4 – з 14.00 да 20.00; намеснік пракурора В.Э.Банеўскі – 1, 3 і 5 панядзелак з 8.00 да 13.00, 2 і 4 – з 14.00 да 20.00; памочнік пракурора Н.Ф.Аваднёва – у 1, 3 і 5 аўторак з 14.00 да 20.00, 2 і 4 – з 8.00 да 13.00.

В.БАНЕЎСКІ, намеснік пракурора Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *