Новогодняя ночь для ушачских медиков и спасателей выдалась спокойной

Общество

У цэлым жа абстаноўка ва Ушацкім раёне ў першыя дні 2019 года была адносна спакойнай. У штатным рэжыме прайшоў гэты перыяд для ўшацкіх медыкаў. Нешматлікія выклікі былі звязаны з сардэчнымі прыступамі, павышэннем крывянога ціску, тэмпературы. Абмаражэнні, траўмы ад падзення, выкарыстання петардаў і феерверкаў не рэгістраваліся.

Падчас правядзення святочных мерапрыемстваў на пляцоўках з масавым знаходжаннем грамадзян традыцыйна дзяжурылі выратавальнікі. На шчасце, надзвычайных здарэнняў у раёне не было. Зрэшты, як і злачынстваў. Адзіная крымінальная справа, якая была ўзбуджана 1 студзеня, датычылася ўжо мінулагодняга крадзяжу “металу”.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *