Информация для тех, кто сдаёт жильё

Общество

З першага студзеня ўступіў у сілу новы Падатковы кодэкс, які ўтрымлівае змены для тых, хто здае ў наём жыллё або нежылыя памяшканні, машына-месцы ў гаражах. Так, падаходны падатак імі ў фіксаваных сумах уплочваецца не пазней 1 чысла месяца, за які ажаццяўляецца плата. (Раней рабілася двума спосабамі: адзін раз за ўвесь каляндарны год або памесячна).

Фіксаваная сума для ўшачан, якія атрымліваюць дадатковы даход ад здачы ў наём памяшканняў, не памянялася. Рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў яна ўстаноўлена ў памеры, меншым, чым нават прадугледжана Падатковым кодэксам, а канкрэтна – 10 рублёў у месяц для жыхароў гарпасёлка і 8 – для тых, хто пражывае на тэрыторыі раёна.

Зменены і механізм даплаты падаходнага падатку. З 2019 года фізічным асобам не трэба падаваць ў падатковую інспекцыю дэкларацыю, калі яны ад здачы ў наём атрымалі даход у большым памеры, чым устаноўлена заканадаўствам. Такім чынам не трэба і даплачваць падаходны падатак. Калі ж вы за 2018 год атрымалі ад здачы ў наём больш за 6116 беларускіх рублёў, то не пазней 31 сакавіка трэба падаць дэкларацыю і да 1 чэрвеня ўплаціць 13 працэнтаў ад сумы, якая перавышае ўказаную.

Навіной з’яўляецца тое, што з 2019 года ўстаноўлены абавязак рабіць даплату ў памеры 10 працэнтаў ад сумы, якая перавышае дзесяцікратны памер выплачанага падаходнага падатку ў фіксаванай суме за здачу ў наём памяшканняў, калі асобай за гэты перыяд набывалася маёмасць, у тым ліку і за сродкі, атрыманыя ад здачы, і яны ўказваліся ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці па патрабаванні падатковага органа.

Л.КАШЫЦКАЯ, падатковы інспектар аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Ушацкім раёне інспекцыі МНС Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *