Ушачская районная организация «Белая Русь» пополнилась новыми активными членами

В общественных организациях

РГА “Белая Русь” сёння аб’ядноўвае больш за 175 тысяч беларусаў, у тым ліку больш 18,5 тысячы жыхароў Прыдзвіння, а на Ушаччыне членамі грамадскага аб’яднання з’яўляюцца 552 чалавекі. На мінулым тыдні яго актывісты падвялі вынікі мінулага года і абмеркавалі задачы на 2019-ы.
За год было зроблена нямала добрых спраў, пра якія мы пісалі на старонках газеты. Гэта і пасадка дрэў на “Прарыве”, удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Года малой радзімы, матэрыяльная падтрымка таленавітай моладзі, фінансаванне будаўніцтва моста праз раку, пешаходнай дарожкі на вуліцы Віцебскай, садзейнічанне ў рэстаўрацыі помніка воіну-інтэрнацыяналісту М.Ключонку. Па даўняй традыцыі да новага навучальнага года падарункі атрымліваюць выхаванцы дома сямейнага тыпу ў Арэхаўне, а да Новага года пажылыя грамадзяне і інваліды, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага прабывання ў аграгарадку Вяркуды. Не забывае раённая арганізацыя віншаваць і сваіх актывістаў з прафесійнымі святамі.
Гэта далёка не ўвесь пералік зробленага, шмат задум акрэслена на бягучы год – удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да значных дат і Года малой радзімы, падрыхтоўка да важных грамадска-палітычных кампаній і многае іншае.
– Прыемна, што на Ушаччыне нямала людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія жадаюць прымаць удзел у грамадскім жыцці раёна і краіны, і спяшаюся паведаміць, што ў нашых радах папаўненне, – адзначыла старшыня раённай арганізацыі Н.М.Марковіч.
Так, падтрымана ініцыятыва калектыву жыллёва-камунальнай гаспадаркі аб стварэнні пярвічнай арганізацыі “Белай Русі”, старшынёй якой стаў Павел Мікалаевіч Пашкоў. Таксама Наталля Мікалаеўна ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла членскія білеты і падарункі новым членам пярвічных арганізацый райвыканкама, аддзела па адукацыі і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *