Трёхлетний мальчик попал под прицеп мотоблока. Родители, помните о безопасности своих детей!

Закон - один для всех

Цікаўнасць малых нярэдка прыводзіць да бяды. Так, нядаўна ў вёсцы Гута пацярпеў трохгадовы хлопчык, жыхар горада Віцебска. Знаходзячыся на дачы з дзедам, ён з цікаўнасцю назіраў за ходам уборкі ссечаных з дрэва галін. Апошнія дзядуля складваў у прычэп свайго мотаблока, які стаяў пад невялікім ухілам. Між тым, надзейнай такая “паркоўка” ўстройства яўна не была: ад скатвання спыняла звычайная палка, пакладзеная пад колы. Яна і зацікавіла малога, які пацягнуў яе на сябе, а адысці не падумаў… У выніку прычэп зрушыў з месца і наехаў на хлопчыка – ва Ушацкую ЦРБ яго даставілі з закрытай траўмай таза. Дарэчы, наступствы такога здарэння маглі быць і больш сур’ёзнымі.

Няшчасныя выпадкі з удзелам непаўналетніх здараюцца штогод. І, як паказвае практыка, амаль заўсёды па прычыне бацькоўскага недагляду. Падобныя факты ўважліва разглядаюцца праваахоўнымі органамі, вінаватыя асобы прыцягваюцца да адказнасці. Не акажыцеся ў іх ліку – захавайце жыццё і здароўе сваіх нашчадкаў.

К.УСЦІНАЎ, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *