Ушаччина присоединится к акции «Во славу общей Победы!»

Общество

Рэспубліка Беларусь – адна з нямногіх краін на постсавецкай прасторы, у якой свята шануюць Вялікую Перамогу, захоўваюць памяць пра загінуўшых землякоў. Чарговае таму пацвярджэнне – праект “У славу агульнай Перамогі!”, што рэалізуецца зараз ва ўсіх куточках нашага краю. Далучацца да яго таксама Бранская, Пскоўская і Смаленская вобласці Расійскай Федэрацыі, Украіна.

З мая 2019 па май 2020 года ў 118 раёнах Беларусі пройдуць акцыі па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, мерапрыемствы па заборы зямлі з месцаў воінскай славы і гібелі мірнага насельніцтва падчас Другой сусветнай вайны. Да кожнай з капсул будуць прыкладзены імёны пахаваных, а таксама інфармацыя аб ваенных падзеях мясцовасці, аб укладзе насельніцтва ў барацьбу з нямецкімі захопнікамі, аб людзях, якія вызначыліся ў баях ці падпольным супраціўленні. 9 мая 2020-га – у дзень 75-годдзя Перамогі – ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам прадстаўнікоў улады Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы, прадстаўнікоў рэлігійных канфесій, дыпламатычнага корпуса, грамадскасці капсулы будуць змешчаны ў нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Плануецца, што там адкрыецца музей, дзе будзе захавана гістарычная памяць пра кожнага загінуўшага беларуса.

Шэраг мерапрыемстваў у рамках праекта, пра якія мы абавязкова раскажам на старонках газеты, пройдуць у бліжэйшы час на тэрыторыі Ушаччыны. Зямля будзе ўзята больш чым з 30 знакавых месцаў раёна.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *