И на шершней есть управа

Общество

У сувязі з тым, што ўчасціліся выпадкі звароту насельніцтва раёна наконт барацьбы з дзікімі насякомымі (восамі, шэршнямі), з мэтай аператыўнага рэагавання на звароты і папярэджання ўкусаў распараджэннем райвыканкама створана мабільная група з ліку работнікаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Для дастаўкі работнікаў групы па зваротах грамадзян да месца выяўлення насякомых арганізацыям раёна трэба выдзяляць аўтатранспарт згодна графіку. Кіраўнікам арганізацый, выдзяляючых транспарт, належыць забяспечыць яго неабходным запасам паліва і арганізаваць дзяжурства вадзіцеляў на даму ў рабочыя і выхадныя дні з 17 да 21 гадзіны. У выпадку звароту арганізацый, прадпрыемстваў транспарт выдзяляецца зацікаўленымі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *