ГЛХУ «Ушачский лесхоз» напоминает о порядке реализации дров

Общество

Напярэдадні наступлення халадоў ДЛГУ “Ушацкі лясгас” нагадвае, што лясгасы ажыццяўляюць водпуск дроў насельніцтву для асабістага карыстання ў неабмежаванай колькасці. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, дзе заключаецца дагавор куплі-продажу з абавязковым указаннем тэрмінаў вывазкі. Пасля папярэдняй аплаты на падставе дагавора і дакумента, які пацвярджае аплату, па дамоўленасці ўпаўнаважаная асоба лясніцтва ажыццяўляе водпуск дроў і выпіску суправаджальнага дакумента, які складаецца на кожны рэйс.

Лясніцтвы Ушацкага лясгаса пры наяўнасці транспарту могуць аказаць платныя паслугі па дастаўцы дроў. Таксама ў кожным з іх ёсць участкі дзяржлесфонду для саманарыхтоўкі дроў. Для гэтага неабходна напісаць заяву і аплаціць кошт драўніны на выдзеленым участку і толькі пасля гэтага атрымаць адпаведны дазвольны дакумент (ордэр), які дае права на самастойную высечку дрэў. Вывазка можа ажыццяўляцца толькі пасля агляду нарыхтаванай драўніны работнікам дзяржаўнай лясной аховы лясніцтва. Па адным ордэры прадастаўляецца не больш за 50 кубаметраў драўніны.

Нагадаем, што ў выпадку парушэння правілаў нарыхтоўкі і вывазкі драўніны грамадзяне прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу і кампенсацыі нанесенага ўрону.

С.ГАЙШУН,намеснік дырэктара ДЛГУ “Ушацкі лясгас”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *