В отделении круглосуточного пребывания для пожилых и инвалидов по традиции организовали интересный новогодний праздник

Общество

У панядзелак у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Ушацкага раёна панавала святочная мітусня. І гэта нягледзячы на тое, што большасць яго насельнікаў з-за ўзросту і па стане здароўя з цяжкасцю могуць праяўляць фізічную актыўнасць. Але на працягу ўжо некалькіх гадоў пераднавагодні перыяд ва ўстанове чакаюць гасцей.

Сёлета кожнаму з 30 пастаяльцаў сацустановы ўручаны салодкія падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Вялікі каравай да святочнага стала падрыхтавала райспажыўтаварыства. Не засталася ў баку і Глыбачанская школа, педагогі і вучні якой выступілі з цікавай канцэртнай праграмай.

Мерапрыемства прайшло па-сямейнаму шчыра, чаго часам вельмі не хапае адзінокім людзям. Пранікнёныя віншаванні і найлепшыя пажаданні выказала дырэктар ТЦСАН Ушацкага раёна Ірына Ціханава. Яна адзначыла, што ў нашым раёне і надалей будзе рабіцца ўсё магчымае, каб людзі, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы, адчувалі сябе камфортна ў такіх установах. Прадстаўнікі ж сацслужбы, іншыя нераўнадушныя людзі, грамадскія аб’яднанні дапамогуць уладам у гэтай справе.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *