Укрепить здоровье поможет… соль!

Здравоохранение

Для нармальнай работы шчытападобнай залозы патрэбны ёд. На яго аснове сінтэзуюцца гармоны, якія падтрымліваюць фізічнае і псіхічнае зда­роўе чалавека. Недахоп мікраэлемента можа негатыўна адбіцца на нашчадках, паўплываць на каэфіцыент разумовага развіцця.

Узнавіць дэфіцыт ёду ў арганізме дапаможа ўжыванне ёдаванай солі. Пры яе набыцці звяртайце ўвагу на герметычнасць упакоўкі, тэрміны вырабу і прыдатнасці. Памятайце, што саліць можна толькі халодныя або цёплыя стравы, паколькі пры высокіх тэмпературах палова ёдзістых злучэнняў выпараецца. Захоўванне таксама мае свае нюансы. Не трэба трымаць соль у адкрытым пачку (так страчваюцца карысныя ўласцівасці), лепш адразу перасыпаць яе ў тару з накрыўкай, якая шчыльна прылягае.

Соль з’яўляецца адзіным ядомым мінералам, самай распаўсюджанай прыправай, якая сумяшчаецца з усімі прадуктамі. Акрамя таго, солевыя ванначкі дапамагаюць пазбавіцца ад грыбка, падагры, палепшыць стан пазногцяў.

Абмежаваць ужыванне ці зусім адмовіцца ад ёдаванай солі варта людзям з індывідуальнай непераноснасцю элемента, дыягнаставаным нефрытам, сухотамі, крапіўніцай, ракам шчытападобнай залозы, дыятэзам, тырэятаксікозам.

Н.МАРОЗ, памочнік урача-гігіеніста Ушацкага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *