В Ушачах почтили память Р.Бородулина в день его рождения

Общество

Месца апошняга спачыну Рыгора Барадуліна на ўшацкіх могілках наведалі ў дзень нараджэння паэта вучні сярэдняй школы райцэнтра. Своеасаблівы ўрок памяці правялі для іх намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама А.В.Пашковіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі П.А.Алексяёнак. Алена Васільеўна нагадала васьмікласнікам біяграфічныя факты і творы нашага славутага земляка, расказала пра яго трапяткія адносіны да маці, побач з якой ён пахаваны, падкрэсліла, як бязмерна Рыгор Іванавіч любіў родную Ушаччыну і паважаў сваіх землякоў. І яны плацяць яму тым ж – ля магілы паэта круглы год ляжаць жывыя кветкі, а ўшачане чытаюць і вучаць творы Барадуліна: вось і падчас урока памяці школьнікі прыгадалі самыя любімыя вершы – “Бацьку”, “Трэба дома бываць часцей” і іншыя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *