Незаконный лещ и украденная закуска. Материалы из зала суда Ушачского района

Происшествия

Нецвярозая вылазка

Многія злачынствы ва Ушацкім раёне ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення. Застолле “натхніла” нядаўна на супрацьпраўныя дзеянні і двух жыхароў Рагуцкіх. Ведаючы, што аднавясковец часова адсутнічае дома, 52-гадовы і 42-гадовы мужчыны вырашылі “разбавіць абстаноўку” і, узброіўшыся малатком, накіраваліся па ўзгаданым адрасе. Збіўшы навясны замок, злодзеі праніклі ў памяшканне, дзе пажывіліся прадуктамі харчавання. Ну а пасля, як ні ў чым ні бывала, працягнулі застолле, закусваючы толькі што здабытым “скарбам”.

Вось толькі працягвалася такое свята жыцця нядоўга. Пацярпелы вярнуўся дадому, выявіў факт крадзяжу і тут жа паведаміў пра яго ў міліцыю. Злачынства было раскрыта па “гарачых слядах” у той жа дзень.

У адносінах мужчын узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Суд Ушацкага раёна прызнаў іх вінаватымі і прызначыў кожнаму пакаранне ў выглядзе аднаго года папраўчых работ (па месцы працы) з утрыманнем 10 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы.

За рыбу – у калонію

50-гадовы жыхар Полацка ўжо меў праблемы з законам па некалькіх фактах незаконнай здабычы рыбы, калі напрыканцы лістапада 2019 года прыехаў на возера Паазер’е Ушацкага раёна (непадалёк ад вёскі Любжына) і са сваім знаёмым у цёмны час сутак расставіў рыбалоў­ныя сеткі. Але і на гэты раз фартуна адвярнулася ад браканьера. Ужо 1 снежня факт вымання ім улову – 15 асобін ляшча – трапіў пад увагу праваахоўнікаў.

У адносінах палачаніна была ўзбуджана чарговая крымінальная справа, за што ён атрымаў пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Давядзецца заплаціць гора-рыбаку і ўрон, нанесены навакольнаму асяроддзю, а гэта 2520 беларускіх рублёў.

А.НАПРЫЕНКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *